Грамадства11

«Раптам не прыйшоў на працу, а праз пару дзён яго затрымалі». Новыя падрабязнасці пра немца, прысуджанага да расстрэлу ў Беларусі

Нямецкае выданне Tagesspiegel паразмаўляла з былымі калегамі Рыка Крыгера, каб разабрацца ў ходзе падзей.

Рыка Крыгер падчас вынясення прысуду. Фота: СБ

Рыка Крыгер быў фельчарам нямецкага Чырвонага крыжа з лета 2021-га.

«Ён распавядаў шмат шалёных гісторыяў, у якіх ніколі не было зразумела, ці праўда гэта», — расказаў ягоны былы калега. Калега расказаў выданню, што Крыгер спадзяваўся атрымаць грын-карту і паехаць у ЗША, каб адкрыць там уласны бізнэс. Спадзяваўся, што дапаможа былая праца ахоўнікам у службе Дзярждэпа ЗША.

Калегі пляткараць, што падчас працы ў Чырвоным крыжы Крыгер пазнаёміўся з нейкім украінцам, які ўгаварыў яго паехаць ва Украіну.

«Мы меркавалі, што ён паедзе туды як парамедык», — кажуць калегі. Яны не чакалі, што ён знікне раптоўна, але ў пачатку кастрычніка 2023 года Крыгер проста не прыйшоў на працу, не вярнуўшы нават форму. А праз некалькі дзён сваякі паведамілі, што ён пад вартай у Беларусі.

Выданне адзначае, што незразумела, якім менавіта чынам ён апынуўся ў Беларусі. Афіцыйныя органы Германіі пакуль нічога не тлумачаць.

Як піша Tagesspiegel, пасля Крыгера ў Расіі асудзілі амерыканскага журналіста Эвана Гершкавіча да 16 гадоў калоніі, у той жа час атрымала шэсць з паловай гадоў журналістка Радыё Свабода Алсу Курмашава. Яны выказваюць здагадку, што ўсе гэтыя падзеі — гэта гібрыдная атака Расіі і Беларусі, каб схіліць Захад да нейкіх дзеянняў.

Выказваецца здагадка, што Крыгера могуць паспрабаваць абмяняць на Вадзіма Красікава, які застрэліў у Берліне чачэнскага палявога камандзіра Зелімхана Хангашвілі. Красікаў адбывае пажыццёвае пакаранне.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Алекс
    25.07.2024
    Вангую гэбэшную подставу

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай30

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай

Усе навіны →
Усе навіны

Олаф Шольц перад выбарамі блакуе пакет дапамогі Украіне на 3 мільярды еўра8

Юрась Зянковіч больш не палітвязень? На АНТ ён прадстаўлены як «амерыканскі адвакат, палітолаг, эксперт»8

Прыцягненне мігрантаў для працы ў Беларусі найбольш лабіруе Мінсельгасхарч6

«Дзе яны працуюць?» Камуніст Сыранкоў будзе скардзіцца ў пракуратуру і падатковую на Бондараву і кампанію10

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава43

Памёр аўстрыйскі пісьменнік і гісторык Марцін Полак. Ён пісаў і пра Беларусь

Стывен Кінг заклікаў адмяніць «Оскар» праз пажары ў Лос-Анджэлесе

Вярхоўны суд ЗША падтрымаў закон аб забароне ў краіне TikTok

У Расіі прадпрымальнік скончыў жыццё самагубствам пасля допыту пра сувязі з беларускай кампаніяй1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай30

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай

Галоўнае
Усе навіны →