27-гадовы форвард футбольнай «Жыроны» Арцём Доўбік сёння прыбудзе ў Мадрыд, каб абмеркаваць апошнія дэталі ўгоды перад падпісаннем кантракту з «Атлетыка».
Клубы дасягнулі дамоўленасці аб пераходзе ўкраінца за 32 мільёны еўра. Яшчэ 6-7 мільёнаў могуць быць выплачаныя ў выглядзе бонусаў, піша football.by.
Трансфер будзе канчаткова ўзгоднены ў хуткім часе.
Доўбік стаў найлепшым бамбардзірам іспанскай Ла Лігі ў мінулым сезоне, забіўшы 24 галы і аддаўшы 8 выніковых перадач у 36 матчах, а яго «Жырона» заняла трэцяе месца, абагнаўшы акурат «Атлетыка», прычым на пяць балаў, і прабіўшыся ў асноўны турнір Лігі чэмпіёнаў.
Новы сезон іспанскай Ла Лігі стартуе 15 жніўня, «Атлетыка» ў першым туры згуляе з «Вільярэалам», а «Жырона» згуляе з «Бетысам».
Каментары