Дзяўчына ў Ляхавічах трапіла пад колы цягніка, перасякаючы чыгуначныя пуці без захавання неабходных правіл бяспекі.
«Грузавым цягніком «Баранавічы-Лунінец» была смяротна траўмаваная мясцовая жыхарка — яна перасякала чыгуначныя пуці ў навушніках на ровары», — паведаміла УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Як удакладняецца, мінакі спрабавалі прыцягнуць увагу дзяўчыны і папярэдзіць, што цягнік ужо занадта блізка, але яна, мяркуючы па ўсім, проста не пачула папераджальныя крыкі, бо на іх не зрэагавала.
Каментары