Грамадства2121

Сілавікі ціснуць на бацькоў вядоўцаў тыкток-канала «Люстэрка»

Губазікаўцы паведамілі, што завялі новыя крымінальныя справы ў дачыненні да вядоўцаў тыкток-канала выдання «Люстэрка». Сілавікі прымусілі бацькоў блогерак запісаць відэа са словамі асуджэння і абурэння ў дачыненні дзяцей.

Канал сілавікоў паведамляе, што ў Беларусі ў бацькоў тых, хто супрацоўнічаў з «Люстэркам», «праведзены ператрусы, накладзены арышт на маёмасць».

«У бацькоў вялікія непрыемнасці», — «клапоцяцца» губазікаўцы.

«Люстэрка» пракаментавала сітуацыю.

«У такім бесчалавечным падыходзе, калі непажаданым улады помсцяць праз іх родных, няма нічога новага. Саша, Насця, Наташа, мы ганарымся быць з вамі ў адной камандзе. Кожнаму ў «Люстэрку» балюча з-за таго, што адбываецца з вашымі сем'ямі.

На жаль, гэты выпадак — толькі адзін з тысяч і тысяч тых, калі рэжым страхам і сілай спрабуе змагацца з тымі, хто асмеліўся мець альтэрнатыўны прапагандзе пункт гледжання на тое, што адбываецца ў Беларусі», — гаворыцца ў заяве партала «Люстэрка».

Каментары21

  • Філін
    23.07.2024
    А хто пераконвае пра небяспеку? Прывядзіце факты, дзе выданне не клапацілася пра бяспеку? І канечне, у дзеяннях сілавікоў прасцей за ўсё звінаваціць журналістаў. Гэта яны ўсчынчюць тэрор, плююць на закоеы і саджаюць за краты, ага.
  • Ваўкалак
    23.07.2024
    Понавыехали, во, як цябе Лукашэнка выхаваў. Маўчы, маўчы, хатаскрайніца. Язык у дупе - твой найлепшы выбар
  • vik
    23.07.2024
    что зеркало что матолька. Из-за матольки десятки людей сидят. Чихать эти хайпажоры хотели на людей.

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?6

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?

Усе навіны →
Усе навіны

У Латвіі паказалі фота дрона, які ўпаў на ўсходзе краіны3

Безыдэйная і безгустоўная халтура. Канцэпцыю новага гістарычнага музея для Лукашэнкі рыхтавалі ў спешцы15

Як дзяцей у Германіі пазбаўляюць ад страху чытання ўслых? У школу клічуць сабаку-слухача! 3

Веласіпедыстаў зноў абавяжуць спешвацца на пешаходных пераходах. Самакатчыкаў таксама6

Івулін і Астапеня запусцілі падарожна-культурніцкае шоу «Гэта топ!» ВІДЭА11

Нарэшце пойдуць дажджы

Сёння пачынаюць судзіць гісторыка Ігара Мельнікава2

Што цяпер чуваць пра воспу малпаў, якую месяц таму абвясцілі пагрозай свету?1

«Мама, ён ударыў яго аб дрэва!» Падрабязнасці жорсткага забойства кацяняці ў Мінску1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?6

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?

Галоўнае
Усе навіны →