Грамадства1111

Арганізатары традыцыйнага беларускага фестывалю ў Кракаве просяць дапамогі

Арганізатары вялікага беларускага фестывалю-пікніка Letucień збіраюцца правесці яго ў Кракаве ўжо ў пяты раз. Але пры гэтым, як пішуць арганізатары на сваёй старонцы ў інстаграме, яны сутыкнуліся з матэрыяльнымі праблемамі і просяць дапамогі. 

«На пяцігоддзе Пікніка наша каманда ўзяла высокую планку. Letucień цяпер ледзь не самы вялікі беларускі фестываль, на які едуць з іншых гарадоў і краін. Мы робім усё магчымае, каб прывозіць для вас класных артыстаў і артыстак, дэманстраваць, якая захапляльная ў нас культура, і ўзмацняць нашу дыяспару», — пішуць арганізатары мерапрыемства.

Каманда ў 40 арганізатараў і 80 валанцёраў, як сцвярджаецца, працуе цалкам бясплатна і нават нярэдка закладае ў фестываль свае асабістыя фінансы. Але ў гэтым годзе і гэтага недастаткова.Таму цяпер, за пяць дзён да фестывалю, адзіны шлях, праз які магчыма знайсці грошы — данаты.

«Прагнозны кошт LTCŃ у гэтым годзе — 85 тысяч злотых. Нам пакуль не хапае каля 16 тысяч, каб закрыць усе выдаткі. Апошнія тыдні мы шукалі шляхі, як паменшыць выдаткі, не змяняючы праграмы і не ахвяруючы вашым камфортам. Але гэтага было недастаткова», — адзначаюць арганізатары.

За данат на любую суму яны абяцаюць гайд па Кракаве, а за ахвяраванні ў 100, 150 і 250 злотых падрыхтавалі падарункі: стыкер-пак, цішотку ды ўваход на афтэрпаці.

Фінансава дапамагчы фестывалю Letucień можна праз краўдфандынг па спасылцы.

Сёлетні беларускі фестываль у Кракаве Letucień мае адбыцца 27 ліпеня з 11:00 па 21:30 у парку Ёрдана (park Jordana). Уваход вольны.

Каментары11

  • EMIL
    22.07.2024
    Пир во время чумы!
    Идёт война,
    белАрусы умирают в тюрьмах,
    а здесь -
    " где тут можно потанцевать?"
    И денег ещё ДАЙТЕ!
  • Кася
    23.07.2024
    Янак, вольныя людзі: хочуць да лідаркі ідуць, хочуць да люлзей звяртаюцца. Людзі хочуць на дрогы ахвяруюць, хочуць пляшуць. І адно другому не замінае.
  • Варшаўскі
    23.07.2024
    Гуй вам, а не мой данат. Сціплей трэба быць.

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →