20-21 ліпеня ў вёсцы прайшла ўрачыстасць у гонар Маці Божай Шкаплернай.

У дыяцэзіяльным фэсце ў каталіцкім санктуарыі ўдзельнічалі іерархі — сёлета тут адзначалі 260 гадоў з пачатку служэння ў парафіі кармелітаў босых. Піша выданне katolik.life
З розных куткоў Беларусі ў Гудагай прыбылі пілігрымы — у тым ліку байкеры з Астраўца. Яны атрымалі дабраслаўленне і памаліліся перад абразом Маці Божай.


Галоўнай падзеяй першага дня стаў Крыжовы шлях па прасторах гудагайскай Кальварыі: рака вернікаў на чале з біскупам Уладзімірам Гуляем ішла праз кукурузнае поле, праз лес да стацый Мукі Пана.
Каля апаўночы адбылася відовішчная працэсія святла з факеламі і свечкамі, а затым — святая Імша. Раніцай таксама адпраўлялі Еўхарыстыю, а завяршылася свята ў нядзелю ўрачыстай адпустовай Імшой.

Каментары
Шкаплернай ? што гэта ? як і гэта -
"У дыяцэзіяльным .. санктуарыі .. іерархі .. парафіі кармелітаў .. біс,,купам .. Імша. .. Еўхарыстыю .. Вынясенне фератрона" што гэта ?
нібы тэкст на мове, а палова слоў незразумела ані