Мінскі заапарк заклікаў беларусаў падзяліцца з жывёламі лішкамі ўраджаю
Мінскі заапарк абвясціў, што з вялікай падзякай прыме лішкі вашага ўраджаю для сваіх гадаванцаў.
Мінскі заапарк просіць, пры магчымасці, прыносіць для жывёл чарэшню, кабачкі, слівы, грушы, яблыкі, гарбузы, парэчку, чарніцы, агрэст, абляпіху, алычу, салату, пятрушку, базілік і і іншую сезонную гародніну і садавіну. Адзіная ўмова — не прывозіць сапсаваныя прадукты. «Садавіна і гародніна — яны павінны быць свежымі!» — просіць адміністрацыя заапарка.
Прадукты прымаюцца на службовым уваходзе з боку вуліцы Убарэвіча ў буднія дні з 8:00 да 16:00.
Каментары