За мінулыя суткі ў вадаёмах краіны патанулі чатыры чалавекі, паведамляе МНС Беларусі.
Днём у суботу ратавальнікі дасталі з вады цела пенсіянеркі, якая патанула ў рацэ Сож у Крычаве. Пазней стала вядома аб патанулым маладым чалавеку 1998 года нараджэння ў возеры Цыконаўскае ў Гомельскім раёне.
Увечары стала вядома пра яшчэ двух мужчын, якія купаліся ў возеры Каласоўскае на ўскраіне Быхава. Ратавальнікі прыбылі на месца аператыўна, але выратаваць патанулых не ўдалося.
Раней Таварыства выратавання на водах паведамляла пра тое, што за мінулае паўгоддзе ў краіне патанулі 165 чалавек. У пачатку бягучага тыдня АСВОД заявіў аб 20 патанулых усяго за адзін дзень — 14 ліпеня. Загінулі 19 дарослых і адно дзіця.
Каментары