Грамадства99

Беларусь пацвердзіла расстрэльны прысуд Крыгеру: «Германіі прапанаваныя канкрэтныя рашэнні»

Звязаны з беларускім МЗС тэлеграм-канал «Глас МИДа» фактычна пацвердзіў версію, што грамадзянін Германіі Рыка Крыгер прысуджаны ў Беларусі да смяротнага пакарання за дыверсіі ў расійскай Бранскай вобласці, каля мяжы з Беларуссю.

Рыка Крыгер

У пасце канала, праўда, адкрытым тэкстам гэтага не сцвярджаецца, але даецца спасылка на расійскі прапагандысцкі рэсурс EurAsiaDaily, у матэрыяле якога фігуруе акурат гэтая версія. Прозвішча нямецкага грамадзяніна як у пасце «Гласа МИДа», так і ў матэрыяле EurAsiaDaily чамусьці пішацца як Грыгер, а не Крыгер, як гэта падавалася раней. 

Даецца таксама спасылка на афіцыйны каментарый прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза, які, аднак, мае вельмі агульны і абцякальны характар, не ўтрымліваючы аніякай канкрэтыкі. Але сам факт таго, што расстрэльны прысуд немцу вынесены, не адмаўляецца:

«Кантакты з нямецкім бокам па гэтай тэме, вядома ж, былі. Гэты злачынец з'яўляецца грамадзянінам Германіі і нам зразумелы клопат пра яго германскага боку.

У поўнай адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і двухбаковымі пагадненнямі беларускім бокам забяспечаны да гэтай асобы консульскі доступ.

З улікам просьбы МЗС ФРГ канкрэтныя рашэнні па наяўных варыянтах развіцця сітуацыі беларускім бокам прапанаваныя. Кансультацыі па гэтай тэме вядуцца па лініі міністэрстваў замежных спраў дзвюх краін».

Каментары9

  • No
    20.07.2024
    Марыянетке Крамля далі загад пачаць гандаль с Няметчынай. У якой глубокай дупе суверынетэт Бедарусі.
  • Андрусь
    20.07.2024
    Цяпер зразумела , немца захапілі расейцы, мабыць ва Ўкраіне , прыпісалі тэрарызм .
    Рыхтуюць абмен на забойцу ў пагонах Красікава , які адбывае пажыццёвае зняволенне ў Нямеччыне.
    Для гэтага падключылі Лукашэнку каб ён прыгаварыў немца да расстрэлу.
    Тыповыя ганстэры правяць у РФ і РБ
  • Схематоз
    20.07.2024
    Чарговы акт ганьбы падмаскоўскіх посцілак. рашка перадала іншаземца лукашыстам для вынясення смяротнага прысуду і наступнага абмена на Красікава, каб не мяняць апошняга на кагосьці з расейскай апазіцыі (Яшын, Кара-Мурза), сарваўшы папярэднюю спробу абмена забойствам Навальнага. А мясцовыя калабаранты вырадкі радыя старацца. Ну, а які ж унук смершаўца і недароблены можам-паўтаральнік не марыць забіць настаяшчава немца?!
    Вельмі брудны схематоз. Тут ужо патрэбны візіт не Дуды, а Шольца ў Кітай і чарговае запаволенне/закрыццё Малашэвічаў.
    Невядома, як яно выруліцца. Але ўжо зараз вельмі сумныя перажыванні аб нашых ваеннапалонных хлопцах-каліноўцах. Калі іншаземцаў можна карыстаць у такім гандлі людзьмі, то нашых фсбшнікі маглі проста вярнуць кдбістам на страту без усялякіх умоваў, па-брацку.

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі6

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маларыце з вайсковым аркестрам адкрылі стылізаваную лаўку ВІДЭА4

У Мінску задыміўся гандлёвы цэнтр «Сілуэт»

Беларусбанк аднавіў прыём пашкоджанай замежнай валюты

Расійскі бізнэс рэпера Сярогі перадумалі ліквідаваць3

Пад Мінскам ёсць вуліца Манхэтан3

Былога амапаўца разам з дачкой судзяць у Мінску за ўдзел у акцыі пратэсту1

Людзі стаяць у чарзе па двое сутак — зноў па кватэры ў Мінску14

«У Малевіча беларусізацыя ніякага адчужэння не выклікала». Гісторык патлумачыў Парфёнаву, чаго той не ведае12

Ісламісты, адказныя за выбух у «Крокусе», назвалі свае наступныя цэлі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі6

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Галоўнае
Усе навіны →