Лукашэнка загадаў адпраўляць на ліквідацыю наступстваў урагану палітзняволеных
Лукашэнка на сённяшняй селектарнай нарадзе не толькі раскрытыкаваў насельніцтва за тое, што спадзяецца на дзяржаву замест таго, каб самім разграбаць наступствы ўрагану, які пранёсся над Беларуссю ў гэтыя выходныя. Ён загадаў падначаленым таксама шырока арганізаваць прымяненне прымусовай працы.
«Усе павінны перш чым «затыктокацца» і нечага ў інтэрнэце «піснуць», ідзі вазьмі сякеру, пілу і дапамажы нешта, а потым крытыкуй уздоўж і ўпоперак. Мабілізоўвайце насельніцтва.
І я ўжо казаў міністру ўнутраных спраў, ён падключыцца, ён ведае: у нас больш за 20 тысяч сідзельцаў. І так званыя палітзняволеныя. Туды, на просеку, дапамажыце краіне. Так што калі трэба, гавары: і гараджан, і асабліва гэтых дармаедаў», — загадаў Лукашэнка пад паслужлівае падтакванне міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова.
Каментары