Грамадства66

У Ваўкавыску затрымалі маці і цётку анархіста Францкевіча. Яны прывезлі палітвязню перадачу

19 ліпеня ў калоніі № 11 у Ваўкавыску затрымалі Таццяну Францкевіч, маці палітвязня Аляксандра Францкевіча, якая прыехала ў калонію з перадачай для сына. Пра гэта піша «Радыё Свабода», спасылаючыся на крыніцы з групы сваякоў палітвязняў.

Аляксандр Францкевіч з маці

Паводле крыніцаў, разам з Таццянай Францкевіч у калонію прыехала яе сястра Наталля Лабацэвіч. «Яе таксама затрымалі», — пацвердзілі сведкі. Прычыны затрымання сведкам невядомыя.

Аляксандр Францкевіч — актывіст анархісцкага руху і фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяння». Ён асуджаны да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Адбываць тэрмін палітвязня спачатку накіравалі ў івацэвіцкую калонію № 5, але пазней перавялі ў ваўкавыскую ПК-11.

Па інфармацыі праваабаронцаў, з верасня 2023 года Аляксандра змясцілі ў ПКТ на паўгода, а таксама неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. У маі гэтага года стала вядома, што супраць Францкевіча заведзеная новая крымінальная справа паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

Каментары6

  • А
    19.07.2024
    Офісы-кабінеты, а што вы зрабілі для палітвязняў акрамя трызнення ў каментарах?
  • Галя з Камароўкі
    19.07.2024
    Офісы-кабінеты, як жа задзяўблі гэтыя, якія хаюць людзей, хто робіць ўсе, што можа. Пытаеш, дзе офісы? Офісы едзяць па ўсяму свету, і таму ў тым свеце да гэтай пары памятаюць пра беларусаў. А што зрабіў ты? Можа ты стаіш пад ваўкавыскім РАУС, каб хаця б перадаць ім перадачу? Ці, можа, закідаў той РАУС кактэйлямі Молатава? Заўтра і паслязаўтра на працу не трэба - за два дні можаш хоць што зрабіць?
  • политзек
    20.07.2024
    Офісы-кабінеты,
    ну давай расскажи по пунктам, что и как надо сделать, чтобы получить гарантированный результат...
    но на самом деле все понимают, что такое го...о как ты, тут просто мусора, или гэбня.
    Вы, убогие, думаете, что пишите на мове и сходите за настоящего беларуса?
    Запомните клоуны, придет время и списочки с вашими ФИО ваши же кураторы наперегонки понесут в байпол и белпол...

Украіну штурхаюць да плана Б — The Wall Street Journal

Украіну штурхаюць да плана Б — The Wall Street Journal

Усе навіны →
Усе навіны

У Моталі збіраюцца паставіць помнік першаму прэзідэнту Ізраіля3

«З мэтай уцягвання ў згубную дзейнасць». Стала вядома, у чым канкрэтна абвінавачваюць гісторыка Ігара Мельнікава5

Пад Лідай кіроўца ўрэзаўся ў машыну дарожнай службы і загінуў2

«Пасля рэпетыцый плача па начах». Спявачка Асіят Сайгідава сыграе Рагнеду ў расійскай этна-оперы з Шаманам6

Латушка — Лукашэнку: Я гатовы ўдзельнічаць у выбарах-2025, але ты — баязлівец і шулер59

Кіраўніцу аддзела маркетынгу пяцізоркавага гатэля судзяць за пратэсты і дапамогу палітвязням

Двое нашаніўцаў выйгралі журналісцкую прэмію «Вольнае слова»9

Мужчына, які напаў на алімпійскую спартсменку з Уганды, сам памёр ад апёкаў

Маштабны пажар у Палескім лясгасе плануюць патушыць да вечара1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіну штурхаюць да плана Б — The Wall Street Journal

Украіну штурхаюць да плана Б — The Wall Street Journal

Галоўнае
Усе навіны →