Здарэнні33

«Вада пранікла ўнутр, запоўніла салон мне па пояс, рукі трэсліся». Хто тая дзяўчына з запамінальнага фота мінскага патопу

Адзін з самых запамінальных кадраў учорашняй залевы ў Мінску — дзяўчына, што сядзела на даху затопленага аўто. Onliner.by знайшоў дзяўчыну і пагутарыў з ёй.

Onliner.by

Дзяўчыну завуць Валерыя, яе машына — Suzuki Vitara 1991 года выпуску. Валерыя з'ехала з МКАД і працягвала рухацца праз развязку праспекта Незалежнасці і вуліцы Русіянава ва Уруччы. Там учора было адно з двух самых напружаных месцаў усяго раёна: у нізіне дождж наліў цэлае возера.

 — Машына заглухла прыкладна на палове «дажджавога мора»: вада стала пранікаць унутр, запаўняючы салон мне па пояс, рукі трэсліся, як пасля прыступу, дзверы заклінілі, і прыйшлося ўручную цягнуць блакаванне дзвярэй. Я села на дах, каб не сядзець у вадзе, і прыняла сітуацыю са спакоем і гумарам, — распавядае дзяўчына.

— Дарэчы, з гумарам не адна я паставілася да таго, што адбываецца: хлопцы надзьмулі футбольны мяч і з кактэйлем плавалі ў гэтым «Адрыятычным моры».

— Падплылі сказаць, якое сёння надвор'е добрае. Так, сапраўды, нарэшце не горача. Ну і як было не парадаваць тату, ён жа таксама ўдзельнічаў у прыняцці рашэння.

Званок бацьку выглядаў так: «Не пераплыла? Еду да цябе», — распавядае Валерыя. Сумеснымі намаганнямі Suzuki выцягнулі з вады. — Спачатку з двума хлопцамі дапамаглі выратаваць гібрыдную «ластаўку» Ford Escape, потым мне дапамаглі выцягнуць майго «коніка», — адзначае чытачка.

— «На сушы» людзі паставіліся з разуменнем: адзін хлопец прынёс мне цёплую каву з шакаладкай, каб я не захварэла. Кіроўцы аўтобусаў упусцілі ўнутр перачакаць наступную хвалю залевы і пераапрануцца.

— Ну а што цяпер? Машына на прасушцы. «Сузі» пару разоў завялася нават пасля гэтага, але пасля сышла ў часовую кому. Мы яе эвакуявалі ў надзейнае месца, дзе яна цяпер сушыцца і праходзіць працэдуры па рэабілітацыі, — распавяла Валерыя.

Каментары3

  • дочка Максима Дизайнера
    19.07.2024
    у каго якія праблемы... у мяне флэшка ў пральнай машыне пасціралася , а ў каго Сузі
  • Влад
    19.07.2024
    Так а зачем она в эту лужу поехала?
  • Гы
    19.07.2024
    Влад, яна ж бландзінка)

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні4

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні

Усе навіны →
Усе навіны

Вільня стала самым буйным горадам у краінах Балтыі11

«Ствараюцца камфортныя ўмовы». Міністр адукацыі выказаўся пра датэрміновае галасаванне студэнтаў8

Прапагандысты настойваюць, што Шэйман расказаў пра Лукашэнку чыстую праўду — проста ўсё пераблытаў2

Абвясцілі намінантаў на «Залатую маліну». У «Джокера. Вар'яцтва на дваіх» — найбольшая колькасць намінацый

У Белавежскай пушчы з'явіліся незвычайныя «ледзяныя валасы». Што гэта такое?

Трамп даручыў свайму спецпрадстаўніку завяршыць вайну ва Украіне за 100 дзён7

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі4

Амерыканца, які атрымаў палітычны прытулак у Беларусі, выдалілі са спісу вышуку ФБР1

Польшча дала грамадзянства беларусу, які 12 гадоў даказваў, што не ўяўляе сабой пагрозы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні4

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні

Галоўнае
Усе навіны →