Культура

Ураган паваліў векавыя ліпы на сядзібе Храптовічаў у Шчорсах

13 ліпеня па Гродзенскай вобласці прайшоў навальнічны фронт. Моцны вецер нарабіў бяды і на тэрыторыі парку ў Шчорсах.

Паваленыя дрэвы на тэрыторыі парку Храптовічаў у Шчорсах. Фота з сацсетак

Як паведамляюць відавочцы, ураган знішчыў каля траціны старых ліп у парку пры былой сядзібе Храптовічаў, помніку архітэктуры і садова-паркавага мастацтва другой паловы XVIII — пачатку XIX стагоддзя.

«Гэта жах: з камлём і каранямі проста валіла 20-25-метровыя ліпы і адначасна ламала іх. А невялікія дрэвы вышынёй 6-10 метраў проста ў мачалку галінкі кудлаціла», — піша відавочца ў сацсетках.

Паваленыя дрэвы на іншым беразе ставоў у парку Храптовічаў у Шчорсах. Фота з сацсетак

У XIX стагоддзі сядзіба Храптовічаў была важным культурным цэнтрам. Тут бывалі Адам Міцкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Ян Чачот. Апошні некаторы час працаваў бібліятэкарам у знакамітай бібліятэцы пры сядзібе. 

У Першую сусветную вайну палац Храптовічаў пацярпеў ад ваенных дзеянняў і пазней быў разабраны, мясцовую бібліятэку вывезлі і перадалі пазней Кіеўскаму ўніверсітэту. Пытанне аб вяртанні бібліятэкі ў Беларусь неўрэгулявана дагэтуль.

Паваленыя дрэвы на тэрыторыі парку Храптовічаў у Шчорсах. Фота з сацсетак
Паламаныя дрэвы ў аграсядзібе на тэрыторыі парку Храптовічаў у Шчорсах. Фота з сацсетак

Апошняга ўласніка маёнтка, прадстаўніка рускага роду Буцянёвых, якія ў спадчыну па кудзелі (то-бок па жаночай лініі) атрымалі права менавацца графамі Храптовічамі, арыштавалі ў верасні 1939 года савецкія войскі. 

У час вайны немцы вызвалілі яго з турмы, ён здолеў выехаць за мяжу. За савецкім час сядзіба цалкам прыйшла ў заняпад. Толькі ў наш час пачалі казаць пра аднаўленне помніка.

Паламаныя дрэвы ў цэнтры мястэчка каля царквы Святога Дзмітрыя Салунскага ў Шчорсах. Фота з сацсетак
Моцным ветрам пазрывала бляху з даху царквы Святога Дзмітрыя Салунскага ў Шчорсах. Фота з сацсетак

Была створаная арганізацыя «Фонд Шчорсы і Храптовічы», якая, між іншым, праводзіла валанцёрскія летнікі і спрабавала прыцягнуць фінансаванне на аднаўленне сядзібы з праграм трансгранічнага супрацоўніцтва Еўрасаюза. Арганізацыя была ліквідавана рэжымам Лукашэнкі ў лістападзе 2021 года. Усе работы на тэрыторыі сядзібы ў Шчорсах спыніліся.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

На лячэнне хлопчыка з Магілёва сабралі $3 мільёны. Гэта самы вялікі збор у гісторыі краіны1

На лячэнне хлопчыка з Магілёва сабралі $3 мільёны. Гэта самы вялікі збор у гісторыі краіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вучоныя знайшлі самы эфектыўны спосаб паскорыць рост мускулаў4

Перад інаўгурацыяй Трамп прыехаў папіць чаю з Байдэнам ВІДЭА7

Вакол пахавання Марыі Зайцавай узніклі спрэчкі. Стала вядома, як і дзе пахаваюць беларускую добраахвотніцу28

Helicobacter pylori — небяспечная бактэрыя. Якія сімптомы хвароб, што яна выклікае4

У Расіі мужчына кульнуўся у палонку нават не распранаючыся ВІДЭА2

Ад беларусаў, якія хочуць вучыцца ў Польшчы, не будуць патрабаваць вынікаў ЦТ і ЦЭ1

Круты адкрыў у Вілейцы вытворчасць сыру з белай цвіллю8

«Што за мафіёзі тут жыў?» У Мінску прадаецца шыкоўная кватэра — людзей уразіў рамонт6

У Матэвуша Маравецкага абвяргаюць, што ён пацвярджаў сваю асобу Вікіпедыяй

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На лячэнне хлопчыка з Магілёва сабралі $3 мільёны. Гэта самы вялікі збор у гісторыі краіны1

На лячэнне хлопчыка з Магілёва сабралі $3 мільёны. Гэта самы вялікі збор у гісторыі краіны

Галоўнае
Усе навіны →