Грамадства9696

«Бл*дарусы — нацыя здраднікаў і паразітаў». Z-каналы ў шаленстве ад рашэння Лукашэнкі адвесці войскі ад Украіны

Дасталося і лукашэнкаўскім прапагандыстам, якія спрабавалі абараняцца.

Фота: Getty Image

Частка расійскіх Z-каналаў і ваенкараў не ацаніла нядаўні загад Аляксандра Лукашэнкі адвесці беларускія войскі ад мяжы з Украінай. Некаторыя з праваенных медыя прыняліся папракаць палітыка за падвойную гульню, а таксама пагражаць Беларусі стратай тэрыторыі і нацыянальнай ідэнтычнасці.

@nashaniva Расіяне пакрыўдзіліся на Лукашэнку? #беларусь #россияне #политика #новостибеларуси #комментарии #минск ♬ Suspense Thriller - Nitesail

Гэтыя нападкі не засталіся без увагі лукашэнкаўскай прапаганды, якая паспрабавала апраўдацца, паўшчуваць расіян у адказ і выставіць сітуацыю з адводам войскаў у выгадным для сябе святле, але тым самым выклікала яшчэ большую агрэсію з боку Z-каналаў.

«Нас усіх ах**нна прадалі»

Набліжаны да Крамля прапагандыст Сяргей Маркаў разам з ваенкарамі Аляксандрам Коцам і Ягорам Гузенкам («Трынаццаты») не хавалі свайго здзіўлення ад рашэння Лукашэнкі. 

Коц вырашыў зладзіць апытанне сярод падпісантаў наконт таго, што ж гэта можа азначаць. І большасць адказала, што Беларусь Расіі не саюзнік.

Z-рэсурс «Месть доброй воли» абвінаваціў Лукашэнку і беларусаў у хлуслівых заявах аб сяброўстве і саюзніцтве з Расіяй, а таксама ў нежаданні беларускай арміі ваяваць на расійскім баку супраць Украіны.

У дадатак да гэтага Z-канал «падзякаваў» Лукашэнку за тое, што цяпер украінская армія можа свабодна перанакіроўваць салдат з беларускай мяжы на гарачыя ўчасткі фронту, ускладняючы жыццё расіянам. 

Гэты ж пункт гледжання часткова падтрымаў адзін з найбуйнейшых Z-каналаў Рыбар, пры гэтым спрабуючы апраўдаць паводзіны Лукашэнкі зацікаўленасцю Крамля ў захаванні беларускага палітычнага і эканамічнага буфера. Але Рыбар зрабіў гэта са сцёбам, адзначыўшы, што беларусы цяпер могуць не турбавацца за свае буферныя заробкі.

На ўвесь шквал расійскай крытыкі вырашылі адказаць лукашэнкаўскія прапагандысты на чале са Шпакоўскім, Дзермантам, Гігіным і каналам «Беларускі сілавік».

Рыторыка першых трох прапагандыстаў больш працавала на заспакаенне сітуацыі і запэўненне незадаволеных у тым, што «ўся сітуацыя застаецца пад кантролем» і што «ніякага дагаварняка з Украінай няма, ёсць толькі жаданне Лукашэнкі захаваць мір у Беларусі».

Акрамя таго, Дзермант і Шпакоўскі паспрабавалі вывесці Лукашэнку з-пад удару, заявіўшы, што ініцыятыва мірнага працэсу па Украіне належыць не яму, а ў першую чаргу Пуціну, Кітаю, Орбану і Трампу.

Больш катэгарычна выказаўся «Беларускі сілавік», які папракнуў расіян у тым, што тыя самі актыўна зарабляюць на вайне і жыццях салдатаў. Міліцэйскі канал стаў адзначаць, што Беларусь не адседжвалася наўзбоч, а актыўна дапамагала і працягвае дапамагаць Расіі ў вайне супраць Украіны.

Асобным пунктам канал згадаў, што Беларусь часта станавілася карыснай для Расіі перамоўнай і буфернай пляцоўкай і што «з-за суседства з Масквой беларускі народ не раз вынішчалі, але ён не скардзіцца».

«Можна каго заўгодна вінаваціць у двудупстве, але толькі не Беларусь. Да 2018 года менавіта для выгады ў тым ліку і Масквы Беларусь была злучным звяном Захаду і Усходу. Была перамоўнай пляцоўкай, надзейным паплечнікам і даказала гэта, калі зрабіла канкрэтны выбар. І зрабіла б ізноў.

Мы — нашчадкі народа, які з-за свайго тэрытарыяльнага становішча і суседства з Масквой вынішчаўся не раз, але мы ні разу не паскардзіліся на гэта і свята шануем наш брацкі саюз», — напісаў у сябе міліцэйскі канал «Беларускі сілавік» на фоне расійскай крытыкі.

На дадзеныя аргументы «Беларускага сілавіка» потым звярнуў увагу адзін з былых асноўных вагнераўскіх рэсурсаў Alex Parker Returns (да сканчэння бунту Прыгожына называўся AP Wagner) і не саромеўся ў выразах у адрас беларускага народа.

Аўтар Z-канала назваў беларусаў «нацыяй здраднікаў і паразітаў, штучна прыдуманых камуністамі» і абвінаваціў іх у «жаданні здрадзіць Расіі ў 2020 годзе, ініцыятарам якога быў Лукашэнка».

Былы вагнераўскі рэсурс назваў палову тэрыторый Беларусі «спрадвечна рускімі землямі» і заявіў, што Беларусь «трэба расціснуць, бо ў яе няма ніякай будучыні, акрамя Расіі».

Адказу на падобную рыторыку з боку лукашэнкаўскіх прапагандыстаў так і не было.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары96

  • Б.рус
    18.07.2024
    Згодны
  • Маладая Балтыйская Дэмакратыя
    18.07.2024
    Нам таксама недаспадобы, любы чытачэ, гэтае дзеяньне спадара Лукашэнкі. Мы нават заезд асабістых аўтамабіляў на Лукашэнкавай рэгістрацыі забаранілі. А болей што можам яму зрабіць?
  • Тамбовский полицай
    18.07.2024
    Какие они мне братья или союзники? Я в их союз не лез. Враги они нам теперь после агрессии против Украины.

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці11

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхарам Мінска задарма разашлюць 300 тысяч фота з відамі горада3

Вядомага расійскага аэраразведчыка праз канфлікт з камандзірам адправілі ў мясны штурм. Там ён і загінуў10

Праваабаронцы падлічылі, колькі беларусаў сёлета затрымалі пасля вяртання з-за мяжы3

Прыпынкі грамадскага транспарту ў Віцебску ўпрыгожылі цытатамі з Лукашэнкі 9

Райаддзел культуры абвясціў збор грошай, каб закансерваваць касцёл Святога Духа3

Хто той паляк на сустрэчы з Лукашэнкам, які яму падхіхікваў?13

«Ніхто не змог завезці тавар». Крамы польскага абутку Wojas усё ж закрываюцца

Год таму беларус, які лячыўся ў анкацэнтры, зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне. Цяпер пара пажанілася

У Вялікабрытаніі ў намесніцы міністра скралі сумачку, пакуль яна выступала з прамовай па праблеме крадзяжоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці11

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →