Свет

У найлепшых традыцыях Агаты Крысці. Загінулых у гатэлі ў Бангкоку в'етнамцаў атруцілі цыянідам

За атручваннем, відаць, стаяла адна з ахвяр.

Як паведамляе паліцыя Тайланда, шасцёра в'етнамцаў, якія памерлі ў раскошным нумары гатэля ў Бангкоку, былі атручаныя напоямі з цыянідам. Прэм'ер-міністр Тайланда Срэтха Тхавісін заявіў, што Федэральнае бюро расследаванняў ЗША дапамагае тайскім уладам у расследаванні, піша Бі-бі-сі.

Паліцыя падазрае, што за атручваннем стаяў адзін з загінулых, якога падштурхнулі да гэтага даўгі. Пакаёўкі гатэля Grand Hyatt Erawan ў Бангкоку выявілі цела позна ўвечары ў аўторак. На думку следчых, да гэтага моманту загінулыя былі мёртвыя ўжо суткі.

Двое з загінулых далі ў доўг «дзясяткі мільёнаў тайскіх батаў» трэцяму для інвестыцыйных мэтаў, кажуць улады. 10 млн батаў — гэта амаль 280 тыс. даляраў.

На прэс-канферэнцыі ў сераду намеснік начальніка паліцыі Бангкока генерал Напасін Пунсават паведаміў, што група зарэгістравалася ў гатэлі паасобку ў выходныя і атрымала пяць нумароў — чатыры на сёмым паверсе і адзін на пятым.

Чатыры ахвяры — грамадзяне В'етнама Тхі Нгуен Фуонг, яе муж Хонг Фам Тхань, а таксама Тхі Нгуен Фуонг Лан і Дзінь Тран Фу. Двое іншых — грамадзяне ЗША Шэрын Чонг і Данг Хунг Ван. Загінулым было ад 37 да 55 гадоў.

У панядзелак днём усе шасцёра сабраліся ў пакоі на пятым паверсе. Група замовіла ежу і гарбату, якія былі дастаўлены ў пакой каля 14:00 па мясцовым часе, іх прыняла Чонг, на той момант яна знаходзілася ў нумары адна.

Па словах намесніка начальніка паліцыі, афіцыянт прапанаваў зрабіць гарбату для гасцей, але Чонг адмовілася, пасля чаго афіцыянт сышоў.

Пазней ён успомніў, што яна «размаўляла вельмі мала і была відавочна ў стане стрэсу».

Паміж 14:03 і 14: 17 у нумар прыйшлі астатнія пяць чалавек.

Па словах паліцэйскіх, у нумары не было слядоў барацьбы, рабавання або ўзлому. Пазней яны выявілі сляды цыяніду ва ўсіх шасці чайных кубках.

На апублікаваных паліцыяй фотаздымках бачныя талеркі з некранутай ежай, пакінутыя на стале ў нумары, некаторыя з іх усё яшчэ пакрытыя плёнкай.

У замове нумароў у гатэлі фігуравала сёмае імя, якое паліцыя ідэнтыфікавала як малодшую сястру адной з ахвяр.

Па словах паліцыі, яна з'ехала з Тайланда на мінулым тыдні ў в'етнамскі прыбярэжны горад Дананг і не мае дачынення да інцыдэнту.

Сваякі загінулых, апытаныя паліцыяй, сказалі, што муж і жонка Тхі Нгуен Фуонг і Хонг Фам Тхань валодалі бізнэсам па будаўніцтве дарог і далі грошы Чонг, каб яна ўклала іх у праект будаўніцтва бальніцы ў Японіі.

Паліцыя падазрае, што Дзінь Тран Фу таксама падманулі, прымусіўшы ўкласці грошы.

***

Каралева дэтэктываў Агата Крысці (Лэдзі Маловэн) да таго як пачаць літаратурную кар'еру працавала медсястрой у шпіталі, а потым фармацэўтам у аптэцы. У выніку ў яе былі былі грунтоўныя веды ў ядах, таму нядзіўна, што галоўны спосаб забойства ў яе кнігах — атручванне рознымі ядамі. Даследчыкі падлічылі, што жанчына «атруціла» агулам 83 чалавек, прычым аддавала перавагу мыш'яку, вераналу і цыяніду.

Каментары

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі37

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў даў прымірэнча-спакуслівае інтэрв'ю Карлсану10

Сёння даляр упаў на сем капеек да 3,4 рубля

На падтрымку дэпартаванага ў Беларусь экс-каліноўца Васіля Верамейчыка сабралі неабходную суму3

На трасе Мінск — Гродна заўважылі дзікіх коней ВІДЭА1

Кіраўнік МЗС Польшчы: Я зачыню ўсе расійскія консульствы, калі Масква працягне дыверсіі5

Кіраўніка крымінальнай міліцыі Клімавічаў арыштавалі за хабар. Пагражае да 15 гадоў10

Пара ажанілася з-за размеркавання. Суд прызнаў шлюб несапраўдным3

Трамп прызначыў «цара» па пытаннях штучнага інтэлекту і крыптавалют4

Адбылося лёсаванне новага футбольнага турніру — Клубнага чэмпіянату свету2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі37

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →