Пад Брэстам пачалася актыўная фаза сумеснай беларуска-кітайскай трэніроўкі
Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале заблюрыла твары беларускіх удзельнікаў трэніроўкі.
На палігоне «Брэсцкі» пачалася актыўная фаза сумеснай антытэрарыстычнай трэніроўкі Беларусі і Кітая «Атакуючы сокал», паведамляе Мінабароны.
Калона тэхнікі ў складзе беларуска-кітайскага падраздзялення вырушыла для выканання антытэрарыстычных задач.
Артылерыйскія разлікі занялі агнявыя пазіцыі і ажыццяўляюць маскіроўку і навядзенне па ўмоўных цэлях.
Каментары