Здымак падчас замаху на экс-прэзідэнта ЗША зрабіў вядомы фатограф The New York Times. Ён расказаў, як так атрымалася.
Фотакарэспандэнт The New York Times Даг Мілз працаваў на перадвыбарным мітынгу Дональда Трампа ў Пенсільваніі. Падчас замаху на экс-прэзідэнта яму ўдалося зрабіць неверагодны здымак: на фота трапіла куля, якая ляцела побач з галавой палітыка.
Doug Mills, un fotógrafo de The New York Times, pareció captar una imagen de una bala pasando junto a la cabeza de Donald Trump, según ha declarado un ex agente del FBI. https://t.co/pMUCrbmljs
Мілс стаяў проста перад сцэнай. Ён працаваў з лічбавай камерай Sony і здымаў з вельмі кароткай вытрымкай 1/8000 — пры такой вытрымцы рухомыя прадметы захоўваюць у кадры добрую выразнасць, піша «Медуза».
«Я рабіў здымкі, і тады пачаліся воплескі. І так атрымалася, што ў гэты момант мой палец быў на кнопцы фотаапарата. Я чуў воплескі і проста працягваў здымаць.
Я не ведаў, ці трапіла што-небудзь у аб'ектыў, але калі я запампаваў фатаграфіі ў свой ноўтбук, я ўбачыў кулю, якая ляціць каля ягонай галавы. Гэта дакладна была куля, таму што яе не было на папярэднім кадры і не было на наступным», — расказаў Мілз.
Былы супрацоўнік ФБР заявіў у інтэрв'ю the New York Times, што шанец зрабіць такі здымак — «адзін на мільён». Нават калі выкарыстоўваць спецыяльныя камеры з ультракароткай вытрымкай і загадзя ведаць, калі будуць зробленыя стрэлы.
Пры стральбе з вінтоўкі AR-15, якую выкарыстаў нападнік на Трампа, куля ляціць з хуткасцю прыкладна 970 метраў за секунду, гэта значыць пры вытрымцы 1/8000 за час, калі затвор камеры адкрыты, яна пралятае 10-15 сантыметраў.
Мілз — вядомы амерыканскі фотакарэспандэнт. У яго ёсць дзве Пулітцэраўскія прэміі, якія ён атрымаў у 1990-я за асвятленне перадвыбарнай кампаніі Біла Клінтана і скандалу з Монікай Лявінскі.
Каментары