Здароўе

У Беларусі зарэгістравалі кубінскую вакцыну ад раку лёгкіх

Кубінская вакцына ад раку лёгкіх CimaVax атрымала медыцынскую рэгістрацыю ў Беларусі. Пра гэта ў сваім акаўнце ў твітары паведаміў міністр замежных спраў Кубы Бруна Радрыгес Парылья, заўважыў myfin.by.

Фота: BrunoRguezP / Х

Кіраўнікі кубінскага МЗС адзначыў, што біятэхналагічны і фармацэўтычны сектары вострава працягваюць дабівацца высокіх вынікаў, нягледзячы на ​​цяжкасці, выкліканыя ўзмацненнем санкцый з боку ЗША. 

Вакцыну ад раку лёгкіх CimaVax распрацаваў Цэнтр малекулярнай імуналогіі Кубы, яна пачала прымяняцца на востраве ў 2011 годзе. 

За апошнія гады яна была адобрана ў Аргенціне, Босніі і Герцагавіне, Казахстане, Калумбіі, Парагваі, Перу. 

У снежні 2023 года стала вядома пра тое, што дзяржаўнае фармацэўтычнае прадпрыемства «Акадэмфарм» супрацоўнічае з кубінскімі партнёрамі па пытанні рэгістрацыі і вытворчасці вакцыны ад раку лёгкіх.

Каментары

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак15

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Усе навіны →
Усе навіны

Наступленнем паўстанцаў у Сірыі кіруе Абу Махамед аль-Джулані. Хто ён такі і чаму яго лічаць прагрэсіўным джыхадзістам?7

Вядомы IT-інвестар патлумачыў, чаму ў Польшчы няма свайго EPAM і чым крутыя Мікада і Мельнічак5

«Толькі бізнэс, нічога палітычнага». Еўрапейскія бізнэсмены прыглядаюцца да падсанкцыйнай Беларусі7

Расійскую шпіёнку, якая збіралася спакусіць і выкрасці журналіста Грозева, пры арышце заспелі ў ложку з іншым агентам Крамля4

Сірыйская апазіцыя рыхтуецца да аблогі Дамаска13

Лаўроў назваў апанентаў Асада ў Сірыі «законнай апазіцыяй»9

Новы кіраўнік МУС Літвы расказаў, ці трэба закрываць рэшту пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю8

Імя Мухамед стала самым папулярным у Вялікабрытаніі? Так, але вы робіце з гэтага памылковыя высновы18

Нямецкі інжынер ужо два месяцы жыве пад вадой4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак15

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Галоўнае
Усе навіны →