У выніку ўрагану, які наляцеў каля 15-й гадзіны ў суботу на кемпінг «Клёвае месца» на Віліі, загінуў чалавек. Пра гэта піша «Смартпрэс», спасылаючыся на відавочцаў.
«Паваліла дрэвы, усё затапіла, альтанкі паламала. Гэта было нечакана. Рэзка ўсё пачарнела. Мы проста ў шоку. Я не ведаю, што менавіта адбылося з гэтым чалавекам, ён знаходзіўся за некалькі альтанак ад нас. Прыехала хуткая, забрала, ён памёр у рэанімацыі», — паведаміла турыстка Таццяна.
Па яе словах, яна пакуль не можа выбрацца з кемпінга, бо ўсё завалена.
Каментары