Грамадства1212

У Беларусь зноў заляцеў шахед. Гэтым разам ён дабраўся да Віцебска

Звестак аб збіцці або яго падзенні не паступала. Сярод гасцей Славянскага базару ён пакуль таксама не заўважаны.

Гэтай ноччу Расія зноў атакавала Украіну дронамі-камікадзэ. Адзін з гэтых БПЛА, як мяркуецца, каля 3 гадзін ночы ўвайшоў у паветраную прастору Беларусі праз беларуска-ўкраінскую мяжу ў Гомельскай вобласці, паведамляе Беларускі Гаюн.

Дрон «падарожнічаў» па краіне амаль тры гадзіны і, мяркуючы па ўсім, даляцеў ажно да Віцебска.

@nashaniva Чаму шахеды пачалі адзін за адным залятаць у Беларусь? #беларусь #україна #шахед #дрон #дрони #війна #минск #могилев #гомель #нашаніва ♬ War Hammer - Noise Candy Music

ВПС і войскі СПА РБ а 5-й раніцы зноў падымаліся па трывозе на перахоп. Верталёт Мі-24 і знішчальнік Су-30 паўтары гадзіны беспаспяхова патрулявалі паўднёвы ўсход Віцебскай вобласці.

Далейшы вынік прыгодаў шахеда ў РБ невядомы. Звестак аб збіцці або яго падзенні не паступала. Сярод гасцей Славянскага базару ён пакуль таксама не заўважаны. Авіяцыя вярнулася ў месца пастаяннай дыслакацыі.

Каментары12

  • Ліцьвінскі супраціў
    13.07.2024
    Сахашчык ужо напісаў кляўзу ў летувіскае КДБ, што беларускае падполле можа быць датычнае?
  • Ідэя
    13.07.2024
    Дарэчы, класны лайфхак для каліноўцаў - запускаць свой беспілотнік, калі на тэрыторыю Беларусі залятае расейскі.
    Лукашысты не будуць ведаць, дзе чый і не саб'юць. Або наадварот, саб'юць усё, што ляціць. То бок саб'юць і расейскі. Так прымусім лукашыстаў збіваць расейскія шахеды.
    Як вам ідэя?
  • Лол
    13.07.2024
    І што лукамольскі МЗС? У рот вады набяруць ? Ці “сваім” можна шахедам адбамбіцца па гясцях Базару і нічога за гэта не будзе ?

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»33

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй9

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе6

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»33

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць