Былая дырэктарка «Белсата» выдала заяву ў сувязі з абвінавачаннямі ў растратах. Патрабуе «спынення паклёпу» і прабачэнняў
У сваёй заяве Агнешка Рамашэўска-Гузы рашуча пратэстуе супраць распаўсюджання кіраўніцтвам Польскага тэлебачання (TVP) інфармацыі, што нібыта пад яе кіраўніцтвам на «Белсаце» былі растраты сродкаў і выстаўляліся падробленыя рахункі-фактуры за ІТ-паслугі.
Былая дырэктарка «Белсата» сцвярджае, што не разумее паходжання называнай «растрачанай» сумы ў 7 мільёнаў злотых (каля 1 млн 770 тыс. даляраў) і
робіць дапушчэнне, што гэта можа быць агульная сума кошту ІТ-паслуг за некалькі гадоў для праектавання, стварэння, абароны і абслугоўвання вэб-парталаў, якія мае Белсат TV.
Усё гэта, як заяўляе топ-менеджарка, аплачвалася ў адпаведнасці з агульнымі працэдурамі TVP, а рашэнні, як правіла, прымаліся кіраўніцтвам «Белсата» не аднаасобна.
Патрэбныя на гэтыя мэты выдаткі нібыта штогод закладаліся ў афіцыйны бюджэт канала, да таго ж яны адлюстроўваліся ў штогадовых справаздачах і рахунках, якія падаваліся «Белсатам» Міністэрству замежных спраў.
Пры гэтым Агнешка Рамашэўская-Гузы звяртае ўвагу на тое, што серверы TVP цяпер падаюць пад націскам DDoS-атак, у той час як сайты, звязаныя з «Белсатам», перажывалі такія атакі практычна кожны тыдзень на працягу многіх гадоў, і «ім удалося захаваць бесперапыннасць сваіх дзеянняў і не страціць рэсурсы».
Інфарматыка, як сцвярджае топ-менеджарка, «не была самым моцным бокам кампаніі TVP», таму ўвесь час атакаваная ІТ-структура «Белсата» і была ўжо шмат гадоў таму пераведзеная на знешнія серверы, бо на стварэнне ўласнай сістэмы, устойлівай да атак, грошай не давалі.
Пры гэтым усё гэта сябе апраўдвала, бо звязаныя з «Белсатам» сайты «аказаліся надзвычай устойлівымі да спробаў узлому і нападаў», бо «былі пабудаваныя па спецыяльнай аўтарскай сістэме размеркаванай архітэктуры».
У сувязі з гэтым Рамашэўская-Гузы не разумее, «як можна лічыць, што няма ніякіх прыкмет выканання ІТ-паслуг», і лічыць, што «па большай частцы гэтыя паслугі мелі канкрэтную мэту, бачную няўзброеным вокам».
Зыходзячы з гэтага, былая дырэктарка «Белсата» патрабуе «спыніць паклёп на мяне і маіх калегаў і замах на маё добрае імя», а таксама апублікаваць адпаведныя прабачэнні «ў тым жа месцы, дзе было паведамленне аб «падачы ў пракуратуру паведамлення аб злачынстве».
Дзікавіцкі адрэагаваў на абвінавачанні пракуратуры супраць былой кіраўніцы «Белсата»
Былое кіраўніцтва «Белсата» абвінавачваюць у фінансавых злоўжываннях
«Белсат» перастане быць самастойнай адзінкай у структуры TVP
Рамашэўская-Гузы просіць дапамагчы ёй грашыма на адвакатаў — падпісчыкі абурыліся
Дзікавіцкі: Па-людску разумею рыторыку Рамашэўскай. Але я б сышоў спакайней
Польскае медыя сцвярджае, што ў «Белсата» выявілі «шматлікія парушэнні». Пра што гаворка?
Каментары