Здарэнні22

Гарыць найбуйнейшае на Зямлі балота. Яно прыкладна роўнае Беларусі

Жывёлы гінуць тысячамі.

Фота: Andre Penner / AP

Найбуйнейшае балота Зямлі — Пантанал у Паўднёвай Амерыцы — ахоплена агнём. Жывёлы гінуць тысячамі, бальніцы перапоўненыя пацыентамі з рэспіраторнымі захворваннямі, піша Расійская служба Радыё Свабода.

У першым паўгоддзі плошча пажараў на Пантанале павялічылася на 1500% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і ўжо дасягнула ўзроўню 2020 года, які называюць «годам полымя».

Плошча балота складае па розных падліках складае 150-190 тысяч квадратных кіламетраў, што амаль роўна тэрыторыі Беларусі.

Сёлета згарэла ўжо больш за 760 тысяч гектараў, што складае каля пяці працэнтаў усёй плошчы балота, якое знаходзіцца пераважна ў Бразіліі (таксама часткова ў Балівіі і Парагваі).

Мяркуючы па відэа The Guardian, зялёны хмызняк ператварыўся ў шэра-белы дыван попелу з пнямі дрэў.

Пантанал — унікальная экасістэма, тут прадстаўлены больш за дзве тысячы відаў раслін і больш за дзесяць тысяч відаў жывёл, у тым ліку выміраючыя гіганцкія выдры, балотныя алені і гіяцынтавыя ара. Валанцёры распавядаюць, што бачылі «сотні і сотні мёртвых жывёл» толькі за апошні тыдзень.

«Рэптыліі, змеі, жабы — усе жывёлы, якія не ўмеюць бегаць, — у іх няма ніводнага шанцу», — кажа адзін з добраахвотнікаў, які ратуе жывёл ад агню. Малпы гінуць, удыхаючы дым, ягуары атрымліваюць цяжкія апёкі.

Мясцовыя бальніцы перапоўненыя пацыентамі з рэспіраторнымі захворваннямі — больш за ўсё ад дыму пакутуюць дзеці да пяці гадоў і пажылыя. Улады спрабуюць тушыць агонь, але вецер раздзімае яго зноў, кажуць мясцовыя жыхары.

У летні сезон дажджоў Пантанал насычаецца вадой, а зімой высыхае. Аднак кліматычны крызіс парушыў гэтую сезоннасць: сёлета на балоце выпала мала дажджоў, а пажары пачаліся на месяц раней.

З 1985 года Пантанал страціў ужо 68% сваёй плошчы.

Эксперты асцерагаюцца, што 2024 год стане самым разбуральным за апошнія дзесяцігоддзі. «Пантанал становіцца ўсё больш сухім. Раней яго затапляла на шэсць месяцаў, а цяпер — толькі на два-тры», — кажа Густава Фігейроа, біёлаг з SOS Pantanal.

Большасць пажараў на балоце ўзнікае па віне чалавека. Больш за 90% тэрыторыі Пантанала знаходзіцца ў прыватнай уласнасці — і ўладальнікі працягваюць падпальваць сухую расліннасць, каб расчысціць зямлю для жывёлы.

Так яны рабілі на працягу стагоддзяў. Але калі раней пажары ўтрымлівала назапашаная ў балоце вада, то зараз агонь спыняць няма чаму.

Каментары2

  • Хех
    09.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Žvir
    09.07.2024
    Usie na Mars! chren z joju, z Ziamlioju !

    Tut niama da čaho prykrascisia ūplyvovamu suspiļstvu, za luzera prymuc`, kali pačnieš u ekaliohiju ūkladacca... Praūda, Mask ??? Niachaj haryc`?

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку1

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі жорстка затрымалі ваеннага блогера «Трынаццатага»8

Рыта Дакота аддае фанаткам сваю вясельную сукенку. Але забіраць трэба на Балі6

СМІ даведаліся пра гібель пераемніка Насралы пасля чарговага ўдару Ізраіля18

Вольга Карач атрымала нямецкую антываенную прэмію — разам з украінцам, які заклікае спыніць пастаўкі зброі Кіеву16

Як выглядае будынак павятовай бальніцы ў Мазыры, які гарэў учора ФОТЫ1

У Данецкай вобласці ўпаў не расійскі самалёт, а цяжкі беспілотнік4

У нядзелю па ўсходняй палове краіны прагназуюць моцныя дажджы

Шэф ФСБ: КДБ Беларусі дапамог выявіць датычных да падрыхтоўкі замахаў на расійскіх афіцэраў3

Дзвярнога майстра з Калінкавічаў будуць судзіць па 4 палітычных артыкулах. У сацсетках ён хваліць Пуціна і Кадырава7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку1

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →