Свет

62 500 грамадзян Беларусі маюць дазвол на жыхарства ў Літве

Па стане на 1 ліпеня ў Літве пражывала 221 285 замежнікаў. Украінская дыяспара застаецца самай вялікай у Літве — 76 145 чалавек, піша Delfi.lt

Больш за палову гэтых замежнікаў — амаль 44 тысячы — з'яўляюцца вайсковымі ўцекачамі, якія пакінулі краіну з-за расійскай агрэсіі, яны падпадаюць пад дзеянне механізму часовай абароны, уведзенага ЕС. Колькасць украінцаў, якія пражываюць у Літве, за апошнія шэсць месяцаў скарацілася на 10 тысяч.

Другой па велічыні прыезджай дыяспарай у Літве з'яўляюцца беларусы, за апошнія паўгода колькасць крыху павялічылася. Паводле звестак на 1 ліпеня, усяго ў Літве пражывала 62 535 грамадзян Беларусі, а на 1 студзеня такіх асоб было 62 167.

Колькасць грамадзян Расіі, якія пражываюць у Літве, некалькі зменшылася. На пачатак гэтага года ў Літве пражывала 15 тысяч 888 расіянаў, на 1 ліпеня — 15 536.

Чацвёртая па велічыні замежная дыяспара ў Літве — узбекі. За апошнія шэсць месяцаў колькасць грамадзян гэтай цэнтральнаазіяцкай краіны павялічылася з 8,2 тыс. чалавек на 1 студзеня да 10,2 тыс. на 1 ліпеня.

Пятае месца — таджыкі, якіх цяпер у Літве пражывае амаль 7 тыс. Паўгода таму колькасць грамадзян Таджыкістана была крыху меншай — 5,7 тыс.

Большая частка ўсіх грамадзян замежных краін, якія пражываюць у краіне, працягваюць прыязджаць на заробкі. Наступнымі па велічыні групамі з'яўляюцца члены сем'яў, высокакваліфікаваныя рабочыя і студэнты, паказваецца ў паведамленні.

Адзначаецца, што колькасць пашпартоў, якія выдаюцца замежнікам, паступова павялічваецца. У 2023 годзе такія дакументы атрымалі 84 замежнікі, а ў першым паўгоддзі гэтага года выдадзена ўжо 85.

У Літве такія дакументы выдаюцца замежнікам з правам пражывання ў краіне, якія па аб'ектыўных прычынах не могуць атрымаць адпаведны дакумент у краіне паходжання.

Па звестках Дэпартамента міграцыі, рост колькасці выдаваных пашпартоў замежнікаў звязаны з рашэннем рэжыму Аляксандра Лукашэнкі не дазваляць мяняць дакументы ў дыппрадстаўніцтвах у замежных краінах.

Каментары

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку6

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

«Перавыхоўваюць і мілітарызуюць». Для суда ў Гаазе падрыхтавалі даклад пра тое, хто і як вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь4

Пісьменнік і цырульнік Сяргей Календа пастрыг Андрэя Хадановіча проста на сцэне ФОТАФАКТ1

У Жодзіне мужчына памёр у паліклініцы ў чарзе па талоны18

У Расіі жорстка затрымалі ваеннага блогера «Трынаццатага»8

Рыта Дакота аддае фанаткам сваю вясельную сукенку. Але забіраць трэба на Балі6

СМІ даведаліся пра гібель пераемніка Насралы пасля чарговага ўдару Ізраіля18

Вольга Карач атрымала нямецкую антываенную прэмію — разам з украінцам, які заклікае спыніць пастаўкі зброі Кіеву16

Як выглядае будынак павятовай бальніцы ў Мазыры, які гарэў учора ФОТЫ1

У Данецкай вобласці ўпаў не расійскі самалёт, а цяжкі беспілотнік4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку6

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →