Здарэнні

У Столінскім раёне мужчына атрымаў траўмы, катаючыся на крузе за катэрам

Здарэнне адбылося на рацэ Прыпяць у Столінскім раёне, у выніку інцыдэнту пацярпеў жыхар сталіцы, паведамілі ва УСК па Брэсцкай вобласці.

Па даных следства, днём 6 ліпеня 50-гадовы жыхар Мінскага раёна кіраваў маламерным суднам з падвесным рухавіком. Да катэра пры дапамозе троса быў прымацаваны плавальны круг, на якім знаходзіўся 48-гадовы мужчына.

Вадзіцель катэра не справіўся з кіраваннем і дапусціў перакульванне надзіманага круга. У выніку жыхару Мінска нанесены цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Папярэдне ўстаноўлена, што жыхар Мінскага раёна не меў права кіравання маторным маламерным суднам. Катэр жа не прайшоў дзяржаўную рэгістрацыю, класіфікацыю і тэхнічны агляд.

Столінскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да жыхара Мінскага раёна распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 316 КК (парушэнне правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі маламерных суднаў, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).

Каментары

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскага «забойцу Вікіпедыі» забілі самога. А Вікіпедыя жыве5

«Рэпутацыйная шкода велізарная». Ад цыбульнага плантатара Ёрга Дорнау дыстанцыруецца нават «Альтэрнатыва для Германіі»5

Казачны парк або турыстычная вёска. Куды паехаць на выхадныя гэтай восенню?2

Як бюджэтна адпачыць на востраве вечнай вясны ў Атлантычным акіяне? Беларусы падзяліліся досведам4

Зянон Пазняк расказаў, чым займаўся 10 дзён ва Украіне61

«Пратэст завадчан у 2024». Найлепшыя твіты тыдня3

Беларускі вундэркінд Аляксей Маёраў забіў чатыры галы за «Рэал» і прывёў у захапленне іспанскую прэсу4

Ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў педафіліі2

«Перавыхоўваюць і мілітарызуюць». Для суда ў Гаазе падрыхтавалі даклад пра тое, хто і як вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →