Расія разарве кантракты з грамадзянамі Індыі, якія ваююць ва Украіне.
Тэлеканал NDTV са спасылкай на крыніцы паведамляе, што Расія вырашыла звольніць усіх грамадзян Індыі, якія падпісалі кантракт з расійскай арміяй, пасля таго як прэмʼер-міністр Нарэндра Модзі падняў гэтае пытанне перад прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным падчас свайго візіту ў Маскву.
Удакладняецца, што прынамсі двое індыйцаў загінулі, удзельнічаючы ў вайне Расіі супраць Украіны, а дзясяткі затрымаліся ў зоне баявых дзеянняў і сцвярджаюць, што іх падманам прымусілі ваяваць.
Учора прэмʼер Індыі прыехаў у Маскву. Уладзімір Зяленскі раскрытыкаваў Модзі за цёплую сустрэчу з Пуціным у дзень масіраванага абстрэлу Украіны.
«Гэта велізарнае расчараванне і сакрушальны ўдар па мірных намаганнях — бачыць, як лідар найбуйнейшай у свеце дэмакратыі ў такі дзень абдымаецца ў Маскве з самым крывавым злачынцам у свеце», — напісаў Зяленскі.
Ужо пасля масіраванага абстрэлу Украіны Модзі назваў Пуціна сваім сябрам.
Каментары