Каля помніка Лесі Украінцы ў Маскве ляжаць кветкі і дзяжурыць паліцыя ФОТАФАКТ
Неабыякавыя жыхары расійскай сталіцы прыносяць кветкі ў памяць пра загінулых падчас учорашніх удараў па Украіне.
Гэта — новыя букеты, учорашні стыхійны мемарыял разбурылі праўладныя правакатары з руху SERB, якія на прафесійным узроўні займаюцца такімі рэчамі: так, адны рэгулярна знішчаюць мемарыял «Нямцоў мост», нападаюць на апазіцыянераў і журналістаў і вядуць іншую шкодніцкую дзейнасць, піша Sota.
Паводле апошніх звестак, у выніку ўчарашняй атакі на Украіну загінулі каля 40 мірных жыхароў (у Кіеве — 27, у Крывым Рогу — 10), паранены былі 140.
У Кіеве быў разбураны адзін з будынкаў дзіцячай бальніцы. Мінабароны РФ сцвярджае, што гэта здарылася з-за ўкраінскага СПА, а ваенныя эксперты, ацэньваючы відэа і фота з снарадамі, пішуць, што на іх няма слядоў пашкоджання або збіцця з курсу.
Каментары