Прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі прыбыў у Расію з афіцыйным візітам. Яго борт прызямліўся ў аэрапорце Унукава-2, піша ТАСС.
Візіт, які будзе доўжыцца з 8 па 9 ліпеня, з'яўляецца першай паездкай Модзі пасля ўступлення на пасаду прэм'ер-міністра ў трэці раз.
Апошні раз кіраўнік індыйскага ўрада быў у Расіі ў 2019 годзе, калі прыязджаў ва Уладзівасток. Апошняя паездка Модзі ў Маскву адбылася ў 2015 годзе.
Падчас візіту запланаваныя перамовы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.
Індыя спрабуе лавіраваць паміж ЗША і Расіяй.
Каментары