Беларуская бізнэс-лэдзі расказала пра сямейнае жыццё і развод з заснавальнікам Itransition
«Муж увёў такое паняцце, як каэфіцыент сямейнага шчасця».
У новым выпуску шоу «Ператрэм з Халезіным» мастачка і бізнэс-лэдзі Марыя Гвардзейцава расказала пра цяжкі працэс разводу з мужам Сяргеем Гвардзейцавым — заснавальнікам адной з самых буйных беларускіх IT-кампаній Itransition.
Згадваючы пра фінансавы аспект адносін, жанчына адзначае: «Калі павышаецца альбо паніжаецца фінансавы ўзровень, гэта заўсёды выклік, пытанні да сябе. Неабходна садзіцца і дамаўляцца, як гэта будзе ўладкавана».
«Яго сутнасць заключалася ў тым, што мае даходы пакрывалі хатнюю работніцу, няню, прадукты, садоўніка. А яго размяркоўваліся на падарожжы, набыццё дома, іншыя вялікія рэчы», — расказвае Марыя.
Калі нарадзілася трэцяе дзіця, пары давялося яшчэ раз перадамаўляцца адносна выдаткаў.
У ліпені 2022 годзе Марыя падала на развод. На той момант сям'я жыла ў Вялікабрытаніі, а за плячыма ў пары быў 21 год сумеснага жыцця. У сям'і было чацвёра дзяцей.
Марыя заўважае, што прычынай разводу было тое, што ў адносінах «было шмат заліпанняў», яна «страціла баланс паміж сабою і сямейнай гісторыяй». Жанчына згадвае, што на тое, каб прыняць рашэнне аб разводзе, яна дала сабе тыдзень:
Працэс разводу быў складаным. Як згадвае Марыя, яна прайграла слуханні аб часовай апецы ў Вярхоўным судзе Вялікабрытаніі. Але жанчына здолела вярнуць сабе дзяцей і атрымаць сваю частку грошай ад агульнай маёмасці. І ёй атрымалася выбудаваць адносіны са сваім былым мужам.
Каментары