Дырэктар Палаца Рэспублікі: Ганаруся тым, што я ябацька і лукашыст
А яшчэ ён захапляецца Наталляй Качанавай — тым, што яна «вырашае задачы, застаючыся жанчынай».
Дырэктар Палаца Рэспублікі Максім Прыхадоўскі распавёў пра тое, з каго ў жыцці бярэ прыклад.
Ён сцвярджае, што аўтарытэтаў выбірае не па пасадах, а па тым, што ён можа чэрпаць у чалавека. Адным з такіх аўтарытэтаў ён назваў Лукашэнку.
«Я неяк чуў, у нейкі пэўны час, у нас жа ёсць грубая фраза — лукашыст там, ці ябацька. Я скажу абсалютна шчыра — я вельмі ганаруся гэтым. Таму што ёсць прыклад, як трэба. Як трэба да ўсяго ставіцца, шчыраваць 24/7», — заявіў Прыхадоўскі ў эфіры СТБ.
Ён часта пытаецца ў іншых людзей, што б яны рабілі, калі б атрымалі пасаду прэзідэнта.
«Што б вы змаглі зрабіць, каб была такая краіна, якая ёсць у нас? І ўсе рэзка ныраюць уніз», — адзначыў дырэктар Палаца Рэспублікі.
Яшчэ адным прыкладам для Прыхадоўскага з'яўляецца Наталля Качанава.
«Гэта трэба быць такой жанчынай, у першую чаргу, застаючыся жанчынай, вырашаць велізарныя дзяржаўныя задачы. Гэта прыклад дзяржаўнага дзеяча», — падзяліўся ён.
І толькі затым Прыхадоўскі ўспомніў пра іншыя прыклады для сябе — маці і старэйшага брата.
Каментары