Грамадства

Вынеслі прысуд пенсіянеру з Барысава, які ў сваіх творах нібыта абразіў Лукашэнку

У судзе Барысаўскага раёна вынесены прысуд 70-гадоваму Уладзіміру Толкачу, абвінавачанаму ў абразе Аляксандра Лукашэнкі» паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Таццяна Шыман, піша «Вясна».

Першы раз Уладзіміра Толкача затрымалі 26 верасня 2023 года і прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Тады ў ягоным тэлефоне выявілі нацыянальную сімволіку і свастыку, якія ён змясціў яшчэ ў 2021 годзе.

Вясной падчас ператрусу ў пенсіянера быў канфіскаваны кампутар, дзе знайшлі вершы Уладзіміра. Эксперты прыйшлі да высновы, што некаторыя радкі могуць утрымліваць абразу Аляксандра Лукашэнкі.

У ходзе судовага пасяджэння Толкачу стала дрэнна, выклікалі «хуткую», якая адвезла яго ў шпіталь. Але праз некалькі гадзін суд аднавіўся.

18 чэрвеня суд прызнаў Толкача вінаватым і пакараў абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады (хатняй хіміяй).

Каментары

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы17

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Выбралі самага прыгожага ката ў свеце6

Беларусы збіраюцца на матч «Легіі» з мінскім «Дынама» ў Варшаве21

Каралеўскую сядзібу Панятоўскага ў Гродне прадаюць танней за старую аднапакаёўку2

Так выглядаюць пікеты па зборы подпісаў за Лукашэнку ФОТАФАКТ20

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава7

У Кангрэс ЗША ўпершыню абралі трансгендара9

Лукашэнка: Трамп — гэта сіла17

Зяленскі расказаў пра «цудоўную» тэлефонную размову з Трампам9

Гэта што за цуды інжынерыі? Жыхары сталічнага пяціпавярховіка падзяліліся вынікамі капітальнага рамонту1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы17

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы

Галоўнае
Усе навіны →