Грамадства4949

Радзіна раіць Латушку і Азараву: Па-першае, пакайцеся. Па-другое, не лезьце ў лідары

«Вы не можаце проста па сваім маральным стане прэтэндаваць на нейкае лідарства».

Natalya Radzina Pavel Latushka Alexander Azarov Наталья Радина Павел Латушка Александр Азаров Наталля Радзіна Павел Латушка Аляксандр Азараў
Аляксандр Азараў, Наталля Радзіна, Павел Латушка. Фота: «Наша Ніва», «Радыё Свабода»

У новым выпуску відэа-праекта «Сведкі Лукашэнкі» на «Радыё Свабода» Наталлю Радзіну спыталі, як яна ставіцца да тых, хто працаваў на рэжым дастаткова доўга, але цяпер знаходзіцца ў апазіцыі.

«Лічу, што гэтыя людзі павінны, па-першае, пакаяцца. Яны павінны шчыра сказаць: «Я працаваў на гэты рэжым, я памыляўся, я быў саўдзельнікам тых злачынстваў, якія рабіў гэты рэжым», — адказала Радзіна.

Яна абурылася выпадкамі, калі чалавек апраўдваецца: «Гэта ж не я казаў, што няма ў Беларусі палітвязняў, што не трэба санкцый уводзіць, таму што быў спачатку паслом у адной краіне, потым паслом у другой». Радзіна ўдакладніла, што мае на ўвазе Паўла Латушку.

Аляксандру Азараву Радзіна прыгадала яго працу ў ГУБАЗіКу:

«Мы ведаем, што працаваў вельмі жорстка з некаторымі катэгорыямі беларускіх грамадзян.

Таму што ёсць сведчанні ад беларускіх добраахвотнікаў, якіх ён прэсаваў, і ад родных гэтых добраахвотнікаў, і ад футбольных фанатаў, якімі ён таксама займаўся».

«А зараз ён таксама лезе ў палітыку. «Лідар апазіцыі» — што гэта? Хто гэтыя людзі? Па-першае, пакайцеся. Па-другое, не лезьце ў лідары. Вы не можаце проста па сваім маральным стане прэтэндаваць на нейкае лідарства», —

выказалася Наталля Радзіна.

Каментары49

  • Спадар
    03.07.2024
    Перавага Латушкі ў тым, што яму Радзінай нават няма нічога раіць. У яе і так рэпутацыі і іміджу няма і нават раіць нічога не трэба
  • :/
    03.07.2024
    а тут з ёй нельга не пагадзіцца. часам думаю - чаму ў такіх, як латушка, азараў хапае прыхільнікаў? перагарнулі старонку? забыліся на іх мінулае? а можа проста таму, што шмат хто з невероятных таксама рэжымныя?
  • Вількаміраўскі пан
    03.07.2024
    Як зграя шалёных сабак грызуцца ды брэшуць адзін на аднаго. На большае бедаруссы не варты.

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай3

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай

Усе навіны →
Усе навіны

«Усё, што цяпер адбываецца, гэта здрада. Здраднікі сядзяць у Крамлі». У Расіі ўзбунтаваўся Z-блогер7

Наколькі мы ад іх адстаём: як Капенгаген ператвараецца ў горад без выкідаў і як капенгагенцы інакш арганізуюць сваё жыццё26

Беларусы перамаглі ў футбол Люксембург ВІДЭА6

У Лельчыцах Дзень горада правялі ў дыме з чарнобыльскай зоны3

«Мы ўдыхнулі новае жыццё ў гэта месца». На Валожыншчыне сям'я ратуе рэдкіх коней і стогадовы сад5

У цэнтры Мінска ў Свіслачы патануў малады хлопец

Украіна стварыла ўласную высокадакладную бомбу3

Каля мінскага вакзала знайшлі «Вела Хаціка». Пра што гаворка?2

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай3

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай

Галоўнае
Усе навіны →