У Клічаўскім раёне судмедэксперты вылічылі ўгоншчыка матацыкла па паху
У міліцыю звярнуўся жыхар аграгарадка ў Клічаўскім раёне, які заявіў, што ўначы з пятніцы на суботу ў яго угналі матацыкл «Мінск». Транспарт з ключом у замку запальвання стаяў у двары прыватнага дома з незамкнутай брамкай. Матацыкл хутка знайшлі, а ўгоншчыка выявілі незвычайным спосабам.
Скрадзены матацыкл выявілі на вуліцы каля суседняга дома, але ў яго з'явіліся некаторыя пашкоджанні: зламаныя люстэрка і паказальнікі павароту.
Угоншчыка побач не было, але судмедэксперты на матацыкле выявілі на матацыкле «пахавыя сляды». Гэта і дазволіла вылічыць парушальніка.
Ім аказаўся 18-гадовы аднавясковец пацярпелага, які вучыцца ў Бабруйскім каледжы. Угоншчык прызнаўся, што быў п'яны і проста захацеў пакатацца на матацыкле, хоць і не мае пасведчання кіроўцы. Аднак матацыкл не завёўся, таму хлопец неўзабаве кінуў яго непадалёк.
Каментары
А што вам не падабаецца, як я са сьцягамі па Берасьці шпацырую, так магу і карысна шукаць матацыклы