Свет13

Паўнамаштабная вайна паміж Ізраілем і «Хезбалой» можа пачацца ў бліжэйшы час

Шэраг краін, у тым ліку ЗША і Расія, заклікалі сваіх грамадзян пакінуць альбо не прыязджаць у Ліван, які фактычна знаходзіцца пад кантролем «Хезбалы». Што гэта за групоўка і чаму яна мацнейшая за ХАМАС?

Баевікі «Хезбалы». Фота: picture alliance / Contributor Getty Images

Амерыканская выведка канстатуе вельмі высокую рызыку ізраільскага ўварвання ў Ліван з мэтай поўнамаштабнага супрацьстаяння «Хезбале», паведамляе выданне Politico.

Высокапастаўленыя крыніцы выдання ва ўрадзе ЗША прагназуюць, што новая вайна можа пачацца ўжо «ў бліжэйшыя тыдні». 

Ізраіль і «Хезбала» падрыхтавалі баявыя планы і знаходзяцца ў стадыі закупак дадатковага ўзбраення. Абодва бакі, нягледзячы на намаганні адміністрацыі Байдэна па дээскалацыі, хутчэй за ўсё пачнуць вайну, якая можа пацягнуць за сабой гуманітарную катастрофу і прамы ўдзел ЗША.

Прычым некаторыя еўрапейскія разведкі чакаюць пачатку вайны ўжо ў найбліжэйшыя дні», — піша Politico са спасылкай на двух амерыканскіх чыноўнікаў.

Крыніцы адзначаюць, што прадухіліць амаль непазбежную вайну можа толькі пагадненне паміж Ізраілем і тэрарыстычнай групоўкай ХАМАС аб спыненні агню ў сектары Газа і поўнае вызваленне ізраільскіх закладнікаў. Аднак перамовы на дадзеным этапе ідуць складана і наўрад ці будуць паспяховымі.

«Мы прыкладаем намаганні для канчатковага заключэння ўгоды, якая ўсталюе доўгатэрміновы мір у Газе і прадухіліць новую вайну супраць «Хезбалы». Але зараз усё залежыць ад пазіцыі і згоды ХАМАСа», — заяўляюць чыноўнікі.

«Хезбала» (ад араб. «Партыя Алаха») з'яўляецца ліванскай радыкальнай ваенізаванай ісламісцкай групоўкай і адначасова палітычнай партыяй з месцамі ва ўрадзе і ў парламенце Лівана. У многіх краінах свету «Хезбала» прызнана тэрарыстычнай арганізацыяй (Беларусь не прызнае яе такой, а Расія, Кітай і Іран увогуле называюць групоўку паўнапраўнай палітычнай сілай). Колькасць членаў і прыхільнікаў «Хезбалы» складае дзясяткі тысяч чалавек не толькі ў Ліване, але і ва ўсім свеце. 

Групоўка ўзнікла ў агні ліванскай грамадзянскай вайны 70-90-ых гадоў мінулага стагоддзя ў якасці адказу на першае ўварванне Ізраіля ў Ліван і з тых часоў афіцыйна мае мэту татальнага знішчэння яўрэйскай дзяржавы.

Усяго Ізраіль урываўся на тэрыторыю Лівана двойчы. Першы раз — у 1982 годзе, калі Ізраіль ваяваў супраць Арганізацыі вызвалення Палесціны і падчас кампаніі захапіў ліванскую сталіцу Бейрут разам з поўднем краіны. Ізраільская армія канчаткова сышла з Лівана толькі ў 2000 годдзе, а затым праз 7 гадоў паўтарыла ўварванне ўжо супраць «Хезбалы», якое скончылася дзякуючы ўмяшальніцтву ААН.

Ліванская «Хезбала», у адрозненне ад палесцінскай ХАМАС, уяўляе сабой паўнавартасную армію з рознымі родамі войскаў. «Хезбала» мае добра абсталяваную пяхоту, танкі, БМП, РСЗА, сістэмы СПА, беспілотнікі і нават балістычныя ракеты. 

Колькасць баевікоў у «Хезбалы» складае ад 45 да 100 тысяч чалавек, што як мінімум у 3-4 разы перавышае паказчыкі ХАМАС.

Групоўка ў плане фінансаў, рэсурсаў і вайсковай падрыхтоўкі амаль цалкам залежыць ад Ірана, якому дала афіцыйную клятву вернасці (што таксама адрознівае яе ад ХАМАС, які вядзе больш самастойны лад жыцця). 

Моцная сувязь паміж Іранам і «Хезбалой» падмацоўваецца яшчэ і тым фактам, што паміж імі практычна няма ніякіх геаграфічных і палітычных перашкод. Іран можа спакойна і ў любой колькасці пастаўляць рэсурсы «Хезбале» напрамую праз сяброўскія Ірак і Сірыю, дзе існуе вялікая колькасць праіранскіх ваенізаваных груповак.

ХАМАС у сваю чаргу геаграфічна ізаляваны Ізраілем у Газе і не можа разлічваць на хоць неяк значную падтрымку саюзнікаў.

Ізраіль, сектар Газа (ХАМАС), Ліван і «Хезбала» на мапе. Крыніца: dzen.ru
Крыніца: dzen.ru

Каментары13

  • CV
    28.06.2024
    Цяпер та Ізраіль палюбяць ва ўсім свеце, брава!
  • Так
    28.06.2024
    Варта прыпомніць, што "прагрэсаіўныя" левыя сілы выступаюць супраць Ізралія і за палестынцаў. Ці цяпер паслядоўна будуць выступаць за Хезбалу?
  • Кастусь
    28.06.2024
    Последствия ошибки США и войны в Ираке. Раньше в этом регионе было равновесие - Иран с Ираком занимались друг другом, Ирану не было дела до других. Потом Ирак развалили и он перестал существовать как соперник за лидерство в регионе. Сломалась система сдержек и противовесов.

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі1

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі

Усе навіны →
Усе навіны

Пакуль Еўра-2024 ідзе без нас, беларусы згулялі ў тарфяны футбол. Але і тут прайгралі2

Ізраіль памяняў правілы бязвізавага ўезду ў краіну3

Італія, пераможца мінулага Еўра, цяпер вылецела ў 1/8 фіналу — 0:2 ад Швейцарыі ВІДЭА

Слава Камісаранка расказаў, як яго канцэрты чатыры разы мініравалі4

«Эйсмант пачытала гэты ваш твітар і таксама ўлупіла Азэмпік». Найлепшыя твіты тыдня4

Аналітык назваў тры прычыны таго, чаму Украіна захоўвае дыпламатычныя адносіны з Беларуссю16

У Чарнігаве паставілі памятную шыльду Кастусю Каліноўскаму. Вось як яна выглядае 2

На рок-фестывалі ў Пружанах гурт «Кіно» ў апошні момант памянялі на двух Z-выканаўцаў6

Міністарка культуры Нарвегіі паказала ў тэлеэфіры аголеныя грудзі33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі1

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі

Галоўнае
Усе навіны →