Свет99

Кім Чэн Ын адпраўляе карэйцаў на вайну ва Украіне

Пхеньян плануе ўжо ў ліпені перакінуць у акупаваныя вобласці Украіны будаўнічыя і інжынерныя войскі.

Уладзімір Пуцін і Кім Чэн Ын у Пхеньяне. Фота: ЦТАК

Кім Чэн Ын адпраўляе карэйцаў на вайну ва Украіне, пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на паўднёвакарэйскі тэлеканал Chosun.

Паводле яго даных, Пхеньян плануе ўжо ў ліпені перакінуць у акупаваныя вобласці Украіны будаўнічыя і інжынерныя войскі.

Гэта тыя паўночнакарэйскія часткі, якія зарабляюць валюту для рэжыму за мяжой пад выглядам будаўнікоў. Цяпер яны служаць у Кітаі.

«Калі б я кіраваў кадравай палітыкай паўночнакарэйскай арміі, я б усумніўся ў рашэнні адправіць свае войскі ў якасці гарматнага мяса на незаконную вайну супраць Украіны. Мы бачылі, якія страты панеслі расійскія войскі», — сказаў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны ЗША брыгадны генерал Пэт Райдэр.

На сённяшні дзень КНДР выдзеліла Расіі амаль 2 млн артылерыйскіх снарадаў, ракет для РСЗА і, магчыма, нават балістычныя ракеты. Удзел паўночнакарэйскіх часцей у вайне стане новым этапам эскалацыі канфлікту, піша Bild.

Каментары9

  • Андрусь
    27.06.2024
    Дыктатуры ўсіх краінаў яднаюцца. І толькі НАТА баіцца, што, калі ягоныя войскі з'явяцца ва Украіне, то адбудзеца "эскалацыя" і расія раззлуецца.
  • A
    27.06.2024
    Усё так, як пісала Беларуская выведка: паўночнакарэйскія працаўнікі будуць выконваць інжэнэрныя працы.
  • Лейцар коркавы
    27.06.2024
    Калі паедуць на сапраўдную вайну, то атрымаюць досьвед, якога ў іх няма, бо адно ваяваць, а другое слухаць радыё ды ўздоўж мяжы абцасы на ботах зьбіваць,як нашыя рэмбы. Усе рыхтуюцца да вайны - паўднёвакарэйцы як цвік у срацы Ына, ён, як і пуцін бачыць сябе ўласнікам усёй выспы, А не толькі поўначы. Таму натаскаць сваіх ваяроў нічога яму не замінае.

Прапагандыстка БелТА пахвалілася навагоднім адпачынкам у Парыжы ШМАТ ФОТА

Прапагандыстка БелТА пахвалілася навагоднім адпачынкам у Парыжы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Большасць жыхароў Грэнландыі гатовы далучыцца да ЗША — апытанне8

Праўладны «марафон адзінства» скончыцца перадвыбарчым канцэртам на «Мінск-Арэне»2

Не менш за чатыры флікеры. У міліцыі распавялі, як пешаходам засцерагчы сябе на дарозе2

У МЗС Беларусі раяць «не рызыкаваць, здзяйсняючы паездкі ў Літву»7

Міністарка замежных спраў Германіі дэманстратыўна адмовілася фатаграфавацца з Шольцам ФОТАФАКТ9

Барак Абама абверг чуткі пра развод з жонкай кранальным віншаваннем

Каля Вярхоўнага суда Ірана расстралялі двух суддзяў, адказных за справы палітвязняў4

Памілаваны 23 палітвязні9

У Аўстраліі маці абвінавацілі ў тым, што атруціла ўласнае дзіця дзеля падпісчыкаў і ахвяраванняў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандыстка БелТА пахвалілася навагоднім адпачынкам у Парыжы ШМАТ ФОТА

Прапагандыстка БелТА пахвалілася навагоднім адпачынкам у Парыжы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →