Свет77

У «ЛНР» на 11 гадоў калоніі асудзілі Героя Расіі. Ён забіў дзяўчыну, замочваючы зорку героя

Вайсковы суд так званай «Луганскай народнай рэспублікі» прысудзіў да 11 гадоў калоніі строгага рэжыму намесніка камандзіра 74-й асобнай мотастралковай брыгады Мінабароны Ірэка Магасумава. Пра гэта паведамляе «Коммерсантъ» на падставе інфармацыі ад адваката Магасумава, які сярод іншага меў і званне Героя Расіі. «Замочваючы» зорку героя, ён акурат і здзейсніў злачынства.

Ураджэнца Татарстана Ірэка Магасумава прызналі вінаватым па артыкулах аб забойстве і хуліганстве. Злачынства было здзейснена ў Луганску 11 жніўня 2023 года.

Па версіі следства, Магасумаў разам з капітанамі Паўлам Яськевічам і Артурам Пузанкевічам адзначаў у бары атрыманне звання Героя Расіі. Пазней да іх далучыліся дзве дзяўчыны, адна з якіх папрасіла даць ёй пастраляць з пісталета. Яна двойчы стрэліла ў скверы каля ўстановы, а трэці стрэл зрабіў Магасумаў у яе.

Паводле інфармацыі адваката, суд пазбавіў Ірэка Магасумава звання Героя Расіі, але захаваў яму званне падпалкоўніка. 

Каментары7

  • Тралалоеў
    26.06.2024
    Героі рускава міра
    🤷🏻‍♂️
  • Кублицкий
    27.06.2024
    Магасумав не виноваты, это явная подстава со стороны панов Пузанкевича и Яськевича.
  • Gorliwy Litwin
    27.06.2024
    Ну што, цяпер ізноў на фронт. Камандаваць штрафбатам. Гу га!

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?3

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?

Усе навіны →
Усе навіны

АРІП мяняе правілы доступу ў асабісты кабінет

У Расіі двое дзяцей спалілі верталёт3

З 10 лістапада беларусы будуць заязджаць у Еўрасаюз па новых правілах. Што зменіцца?2

Тэйлар Свіфт абвясціла, каго падтрымае на амерыканскіх прэзідэнцкіх выбарах5

Харыс: Пуцін з'еў бы Трампа на абед5

Пажарныя патушылі пажар на балоце Ельня

Дэбаты Трампа і Харыс. Галоўнае10

180 рублёў за кілаграм, а смак як у елкі: здаецца, знайшліся самыя дарагія цукеркі ў Мінску3

Украінскі футбаліст так хацеў гуляць у Беларусі, што нелегальна пераплыў памежную раку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?3

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?

Галоўнае
Усе навіны →