Грамадства22

Школьніца з Мінска мае 400 балаў для паступлення

Паліна хоча стаць стаматолагам.

Фота: Мінадукацыі

Два гады ўпартай працы — і 400 балаў у кішэні! Гэта вынік таленту, працавітасці выпускніцы 43-й гімназіі Мінска Паліны Дзярыбы, а таксама заслуга яе настаўнікаў і бацькоў, паведамляе тэлеграм-канал Мінадукацыі.

Абітурыентка здавала біялогію, хімію і беларускую мову, мае атэстат на 100 балаў.

Стаўкі былі высокія: дзяўчына марыць стаць стаматолагам.

— Паліна — удзельніца алімпіяднага руху па біялогіі з 7 класа. Яе не задавальнялі дыпломы II і III ступені, хацелася быць яшчэ лепшай. У 10 класе яна ўжо пераможца гарадской алімпіяды, у 11-м — першая ў Фрунзенскім раёне і 6-я ў горадзе, — расказала настаўнік біялогіі Алена Сяржантава.

Класным кіраўніком Паліны два гады таму стала Людміла Каспяровіч, калі дзяўчына прыйшла ў 10-ы профільны філалагічны клас:

— Як настаўнік беларускай мовы і літаратуры Паліну ведаю з 5 класа. Мяне здзівіла яе дапытлівасць, жаданне пазнаць як мага больш, уменне неардынарна думаць.

Хімію ў Паліны выкладала Валянціна Раманава — педагог з вялікім стажам.

Як адзначыла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі №43 Наталля Лапцева, з установы сёлета выйшла 46 выпускнікоў 11-х класаў. Па выніках ЦЭ і ЦТ — 38 вынікаў звыш 90 балаў і 13 стобальных. Два вучні (Дзяніс Кароль і Аляксей Макоска) атрымалі па дзве сотні — па фізіцы і матэматыцы.

Каментары2

  • Голотамотс
    25.06.2024
    Ну и туда же - не столько людей лечить, сколько за деньгами. Всё ясно.
  • Васёк
    25.06.2024
    Голотамотс, уважаемый таварышч, авы я так панимаю работаяце за бесплатна?.. рас асуждаеце... можэт на маём агароде суботничэк правядзёце? Рад буду....

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл24

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Усе навіны →
Усе навіны

Чарга легкавых аўто на ўезд у Польшчу з Беларусі павялічылася ў чатыры разы5

Юрый Чыж пайшоў у расійскі суд, каб пазмагацца за свой малаказавод у Геленджыку

Як трансгендар абваліў продажы самага папулярнага амерыканскага піва15

Ілан Маск жорстка высмеяў Microsoft за глабальны IT-збой5

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Віктарам Орбанам23

Не рабіце гэтую памылку ў захоўванні хлеба5

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты13

Калабаранты з Запарожскай вобласці выдаюць сустрэчу з прамаскоўскім беларускім актывістам Лушчом за афіцыйны візіт1

За два з паловай гады на мяжы Беларусі і ЕС загінулі 126 мігрантаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл24

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Галоўнае
Усе навіны →