Свет11

Брытанская прынцэса Ганна страціла памяць пасля траўмы

Мяркуецца, што яна ўпала з каня і, магчыма, атрымала ўдар капытам.

Прынцэса Ганна на Алімпіядзе ў Манрэалі-1976. AP Photo

У 73-гадовай прынцэсы страсенне мозгу, што з ёй здарылася, невядома, бо яна нічога не памятае пра інцыдэнт. Мяркуецца, што траўму Ганна, дасведчаная наезніца, атрымала пры прагулцы на кані, піша The Telegraph.

Мяркуецца, што прынцэса магла пацярпець падчас прагулкі на кані ў маёнтку Гаткомб-Парк, у тым ліку ад удару капытоў жывёлы. Яе даставілі ў бальніцу Саутмід у Брысталі, дзе яна пакуль застаецца.

У Букінгемскім палацы паведамлялі, што Ганна «цалкам і хутка паправіцца». Чакаецца, што яе выпішуць пазней на гэтым тыдні.

Ганна — дасведчаная наезніца. У 1976-м яна ўдзельнічала ў Алімпійскіх гульнях у Манрэалі ў складзе брытанскай каманды. Тады з ёй таксама адбыўся няшчасны выпадак: прынцэса ўпала пры скачку каня. У яе тады таксама паўсталі кароткачасовыя праблемы з памяццю.

Дачка прынцэсы Зара таксама прафесійна займаецца верхавой яздой. Яна выйграла сярэбраны медаль Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане, узнагароду ёй уручала маці, піша РБК.

Каментары1

  • ЯНКА
    25.06.2024
    Мяркуецца, мяркуецца, мяркуецца!

У Мінску на людзей, якія вярталіся з пляжу, упала дрэва, загінула дзяўчына

У Мінску на людзей, якія вярталіся з пляжу, упала дрэва, загінула дзяўчына

Усе навіны →
Усе навіны

«Замоў вельмі шмат». Польскі рэстаран арганізаваў дастаўку піцы проста ў чаргу на мяжы з Беларуссю1

Полк Каліноўскага абверг паведамленне Мінабароны Беларусі аб гібелі Яна Рудзіка3

У Іспаніі даказалі гіпотэзу 54-гадовай даўніны вядомага матэматыка родам з Кобрына

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў4

Чаму ў гарачыя дні часта баліць галава і як ад таго ўберагчыся

У мястэчку Гарадок на Беласточчыне сёння пачаўся фестываль Tutaka

Міліцыя страляла ў двары мінскага шматпавярховіка. Што здарылася?

У Беларусі зноў пастрожылі палітычны фільтр для экскурсаводаў. Што змянілася ў правілах атэстацыі?2

«Знаходзіцца ў знясіленым стане». Вернікі даведаліся падрабязнасці пра зняволенага ксяндза Анджэя Юхневіча

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску на людзей, якія вярталіся з пляжу, упала дрэва, загінула дзяўчына

У Мінску на людзей, якія вярталіся з пляжу, упала дрэва, загінула дзяўчына

Галоўнае
Усе навіны →