Грамадства1515

Пасля кансультацый з Лаўровым Алейнік пракаментаваў магчымае закрыццё пераходаў з Польшчай

Беларусь гатовая абмяркоўваць з Польшчай бяспеку на граніцы, заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік па выніках перагавораў з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым, перадае БЕЛТА.

 Фота: Straž graniczna

Кіраўнік беларускага МЗС падкрэсліў, што апошнія выказванні міністра замежных спраў Польшчы поўнасцю дысануюць з выказваннямі, якія Польшча рабіла некалькі тыдняў таму, прапануючы адкрыць дадатковыя пункты пропуску. «Але, на жаль, такія сёння палітычныя рэаліі», — заўважыў ён, забыўшыся ўзгадаць смерць польскага жаўнера ў выніку атакі мігрантаў. 

«Трэба дакладна разумець, што гэтыя заклікі і гэтыя прапановы нацэленыя не толькі і не столькі супраць польскіх грамадзян і польскіх рэгіёнаў, эканамічнага развіцця польскіх рэгіёнаў, колькі нацэленыя супраць грамадзян іншых краін ЕС, СНД і так званай Вялікай Еўразіі», — дадаў Алейнік. 

Ён запатрабаваў дыялогу на «раўнапраўнай і ўзаемапаважлівай аснове».

«У гэтых умовах адзіны шлях дээскалацыі — гэта шлях да дыялогу. Калі Польшча да гэтага гатовая, хаця б па пытаннях прыгранічнага супрацоўніцтва, супрацоўніцтва, якое згорнута па ініцыятыве польскага боку і іншых еўрапейскіх партнёраў, то мы гатовыя гэтыя тэмы абмяркоўваць. Але, безумоўна, на раўнапраўнай і ўзаемапаважлівай аснове», — рэзюмаваў міністр замежных спраў.

Сяргей Лаўроў таксама далучыўся да каментара, абвінаваціўшы заходніх лідараў, у тым ліку і польскіх палітыкаў, у адсутнасці паслядоўнасці.

«Калі яны кідаюцца з агню ды ў полымя, з адной крайнасці ў іншую, тлумачыцца гэта тым, што яны кіруюцца не карэннымі інтарэсамі свайго народа, у гэтым выпадку польскага, а сваімі канʼюнктурнымі ўнутрыпалітычнымі меркаваннямі напярэдадні чарговых выбараў (ці выбараў, што адбыліся). Да гэтага мы прызвычаіліся і ў поўнай меры ўлічваем гэту непаслядоўнасць і ненадзейнасць нашых еўрапейскіх суседзяў у сваім знешнепалітычным планаванні з беларускімі саюзнікамі», — заявіў кіраўнік расійскага МЗС.

22 чэрвеня стала вядома, што ўрад Польшчы разглядае магчымасць закрыцця апошніх пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю. 

«У сувязі з дзеяннямі Беларусі мы разглядаем магчымасць закрыцця ўсіх памежных пераходаў. Цяпер мы вывучаем пытанне, ці ўплывае гэта на эканоміку», — заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. 

Ён растлумачыў, што гэта звязана з беспарадкамі з мігрантамі на мяжы.

У той час, як Лаўроў прыляцеў у Мінск на сустрэчу з Алейнікам, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда папярэдзіў кіраўніка КНР Сі Цзіньпіна пра абвастрэнне сітуацыі на беларускай мяжы, магчымым перакрыцці яе і магчымых наступствах гэтага для кітайскай лагістыкі тавараў.

Каментары15

  • Железный Дровосек
    25.06.2024
    Китай может таких пи*дюлей выписать этим двум октябрятам,если межу полностью закроют!
  • *
    25.06.2024
    Цмок, зачыняць, толькі не мяжу для таваразвароту. Сі няма цікавасьці да вас і не будзе. І нават калі здарыцца неверагоднае і будзе зачынена уся мяжа, то таксама роўным лікам нічога не зменіцца. Папросту Беларусь перастане быць транзітнай краінай, а стане тупіком. Але вам ад таго вальней жыць не стане
  • си разрулит
    25.06.2024
    Как си скажет, так лукашенко и лавров сделают....

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні16

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Паўла Латушку выклікалі ў польскую пракуратуру2

Расійскі вайсковец, якога нібыта сёння ўзарвалі ў Маскве: Я жывы, сяджу на працы

Спевака — пастаяннага ўдзельніка афіцыйных канцэртаў — будуць судзіць за пратэсты1

Сярэдні заробак у чэрвені вырас на 50 рублёў, але наколькі ён адлюстроўвае рэальную сітуацыю?

Дзікавіцкі: Каманда «Белсата» амаль не мае ніякага ўплыву на сітуацыю3

Стрыжак тлумачыць, чаму супраць перамоваў з лукашэнкаўцамі і якая яго прапанова1

Сталі вядомыя падрабязнасці сустрэчы Дуды і Сі Цзіньпіна наконт рэжыму Лукашэнкі

На таргах у Мінску даляр з салідным запасам рухнуў да гадавога мініміму1

«Падрыхтоўка да Алімпіяды прайшла не так, як планавала». Ціманоўская расказала, з якім настроем едзе ў Парыж7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні16

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →