Абвінавачванне ў распаўсюдзе порна супраць дырэктара школы з-пад Лёзна рассыпаецца?
У маі з'явілася інфармацыя, што ў Лёзненскім раёне кіраўніка Дабрамыслінскай школы Ігара Атрошчанку судзяць за выраб або распаўсюд порна (частка 1 артыкула 343 КК). Інфармацыі пра гэта, акрамя самога факта, амаль не было, але цяпер тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!» даведаўся некаторыя падрабязнасці.
Аўтар тэлеграм-канала сцвярджае, што ў Ігара Атрошчанкі знайшлося шмат абаронцаў — і, падобна, людзі шчыра апраўдваюць маладога мужчыну.
Паводле інфармацыі ад крыніц канала, падзеі развіваліся прыкладна так. Шасцікласнікі ў школе знайшлі дзіўную забаву ў выглядзе фатаграфавання сваіх прычынных органаў. Але гэтая сумнеўная гульня хутка выйшла з-пад кантролю, і зробленыя фотаздымкі разляцеліся ў розныя бакі — наколькі шырока, невядома. А дырэктар, які пра гэта даведаўся, нібыта паспрабаваў усё гэта спыніць ды згасіць ажыятаж вакол сітуацыі.
Такое развіццё сітуацыі не спадабалася маці аднаго з падлеткаў, якая раней працавала ў той самай школе. Як сцвярджаюць відавочцы, звальнялася яна са скандалам і мела зуб на кіраўніцтва. Гэтую ж сітуацыю яна выкарыстала для шантажу дырэктара.
Пасля яе заявы сілавікі ўзялі ў абарот Атрошчанку, у тэлефоне якога знайшлі і асабістыя «непрыстойныя» здымкі ў прыватнай перапісцы з асобай, з якой ён знаходзіўся ў адносінах. Гэта і стала падставай для прыцягнення яго па артыкуле аб вырабе і/або распаўсюдзе парнаграфіі.
Падазрэнне ва ўтойванні разбэшчвання падлеткаў пакуль нібыта не атрымала працяг. Прыкмет складу гэтага злачынства ў сілавікоў на гэты момант няма.
Пасля падключэння да інтэрнэту карэнныя жыхары Амазонкі трапілі ў порназалежнасць
Судзяць 50-гадовага настаўніка са Светлагорска. Сярод артыкулаў — згвалтаванне падлетка і стварэнне порна
Жыхарка Баранавічаў узяла на вучобе акадэмічны адпачынак, каб зарабіць на порна
Мінскія школьнікі здымалі і прадавалі порна
Каментары