Расіяне ўдарылі ракетамі па Пакроўску на Данеччыне, як мінімум чацвёра загінулых
Па словах кіраўніка Данецкай абладміністрацыі Вадзіма Філашкіна, расійскія войскі атакавалі горад Пакроўск удзень 24 чэрвеня дзвюма ракетамі «Іскандэр-М». У выніку абстрэлу загінулі чатыры жыхары і яшчэ 34 чалавекі пацярпелі.
Сярод параненых — двое малых дзяцей, стан аднаго з якіх цяжкі. Таксама быў разбураны адзін прыватны дом і 16 пашкоджаныя.
Вадзім Філашкін ахарактарызаваў тое, што адбылося, як «адзін з самых вялікіх варожых удараў па цывільных за апошні час».
Мінабароны Расіі інфармацыю пра ўдар не каментавала.
Каментары