Амерыканскага рэпера застрэлілі на ягоным дні нараджэння на 27-м годзе жыцця
У Хуліа Фуліа амаль мільён штомесячных слухачоў на Spotify, яго самы папулярны трэк па колькасці праслухоўванняў называецца Voo Doo (9,3 млн на ютубе).
Амерыканскі рэп-выканаўца Хуліа Фуліа быў забіты падчас перастрэлкі, якая адбылася на паркоўцы гатэля ў Тампе, штат Фларыда, у нядзелю. Пра гэта паведаміў ягоны адвакат і пазней асобу загінулага пацвердзілі ў паліцыі, піша Бі-бі-сі.
Па даных паліцыі, раненні падчас інцыдэнту атрымалі чатыры чалавекі. Адзін чалавек загінуў, і, як мяркуюць, гэта быў Фуліа.
У Фуліа амаль мільён штомесячных слухачоў на Spotify, яго самы папулярны трэк па колькасці праслухоўванняў называецца Voo Doo.
26-гадовы загінулы, чыё сапраўднае імя Чарльз Джонс, быў апазнаны ў заяве юрыдычнай фірмы, якая прадстаўляла яго інтарэсы. Па словах адваката Луіса Фуска, у момант інцыдэнту Фуліа адзначаў свой дзень нараджэння.
На музыку «меркавана зрабіліі засаду» на паркоўцы гатэля, гаворыцца ў заяве Луіса Фуска.
Раней рэпер быў вымушаны перабрацца ў іншае месца пасля таго, як адміністрацыя папрасілі яго пакінуць гатэль Airbnb з-за таго, што ён і яго госці перавысілі дапушчальную колькасць пастаяльцаў.
Рэпер публікаваў пасты аб ходзе святкавання ў сваім акаўнце ў Інстаграме, напісаўшы ў нейкі момант, што паліцыя «прыкрыла вечарынку».
Па даных паліцыі, у выніку стральбы, якая адбылася каля 04:40 па мясцовым часе, былі пашкоджаныя дзве машыны. Трое пацярпелых былі дастаўлены ў бальніцу, дзе іх стан ахарактарызаваны як стабільны.
У красавіку Хуліа Фуліа напісаў у сябе ў Інстаграме, што апошнія месяцы былі «трагічнымі», спаслаўшыся на «шматлікія замахі» на яго жыццё.
Па даных мясцовых СМІ, рэпер адкрыта казаў аб сваёй прыналежнасці да банды.
***
Клуб 27 — агульная назва уплывовых музыкантаў, якія памерлі ва ўзросце 27 гадоў, часам пры дзіўных абставінах. Гэта Роберт Джонсан, Джымі Хендрыкс, Джым Морысан. Джэніс Джоплін, Браян Джонс, Курт Кабэйн, Эмі Уайнхаўс ды інш.
Каментары