МЗС Расіі выклікаў пасла ЗША і абвінаваціў Вашынгтон у абстрэле Севастопаля
Пасла ЗША Лін Трэйсі выклікалі ў МЗС Расіі, дзе ёй зрабілі дэмарш у сувязі з абстрэлам Севастопаля 23 чэрвеня. Расійскае міністэрства абвінаваціла ЗША ў вядзенні гібрыднай вайны супраць Расіі.
«ЗША, якія вядуць супраць Расіі гібрыдную вайну і фактычна сталі бокам канфлікту, пастаўляючы УСУ самыя сучасныя ўзбраенні, у тым ліку ракеты ATACMS з касетнымі баявымі часткамі, якія выкарыстоўваліся супраць жыхароў Севастопаля, і ўвод палётных заданняў ажыццяўляюцца амерыканскімі вайсковымі спецыялістамі», — гаворыцца ў заяве МЗС.
На думку супрацоўнікаў расійскага МЗС, «ЗША нясуць роўную адказнасць з Украінай за ўдар па Севастопалі». Масква паабяцала адказаць на гэты абстрэл.
Як заяўляюць расійскія акупацыйныя ўлады Севастопаля, у выніку абстрэлу загінулі чатыры чалавекі, колькасць пацярпелых дасягнула 153.
Каментары