На стадыёне «Дынама» адкрылі памятны знак у гонар перамогі ў чэмпіянаце СССР у 1982 годзе
Ва ўрачыстасці ўзяў удзел галоўны трэнер, што прывёў «Дынама» да залатых медалёў чэмпіянату СССР, Эдуард Малафееў.
Памятны знак адкрылі адразу справа за ўваходам праз гістарычную арку, паведамляе сайт беларускага футбольнага клуба.
На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі гульцы і прадстаўнікі трэнерска-адміністрацыйнага штаба таго залатога складу, а таксама заўзятары.
Сімвалічную стужачку перарэзалі легенда беларускага футбола, галоўны трэнер каманды ў 1982 годзе Эдуард Малафееў, гендырэктар «Дынама-Мінск» Андрэй Толмач і гендырэктар «Дынама» Аляксандр Бут-Гусаім.
Каментары