Грамадства

Палітвязню Дзмітрыю Слуку хочуць узмацніць пакаранне

Палітвязня затрымалі 10 лютага 2023 года. Пасля 10 сутак у ІЧУ на Акрэсціна яго перавялі ў СІЗА. Яго абвінавацілі ў «фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці» паводле арт. 290-1 КК. 

Паводле следства, Дзмітрый «перавёў крыптавалюту на віртуальны кашалёк тэрарыстычнай арганізацыі ў суме эквівалентнай 2 160 даляраў ЗША, што на момант здзяйснення злачынства склала не менш за 5,4 тыс. рублёў».

Суд прызначыў яму 8 гадоў і 6 месяцаў калоніі са штрафам у памеры 300 базавых велічынь (11,1 тыс. рублёў).

Тэрмін яго накіравалі адбываць у віцебскую калонію № 3. Па ініцыятыве адміністрацыі Дзмітрыю хочуць узмацніць пакаранне. Суд па замене рэжыму ўтрымання на турэмны адбудзецца ў Віцебску сёння, 24 чэрвеня. Рашэнне будзе прымаць суддзя Міхаіл Зубеня, піша «Вясна».

Падтрымаць Дзмітрыя: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба, Слук Дзмітрый Васільевіч

Каментары

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне7

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь прыехаў акцёр Тыль Швайгер2

Беспілотнік упершыню атакаваў тэрыторыю Дагестана

Трамп перамагае са значным адрывам, бярэ ўсе хісткія штаты28

З-за рэгулявання штарміць сферу таксі: машын стала менш, паслугі падаражэлі1

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

Што будзе, калі знайсці грошы ў банкамаце: досвед мінчанкі

Біткойн рэкордна вырас на фоне навін пра паспяховыя вынікі Трампа

Трамп выйграў першы хісткі штат

Нерухомасць як інвестыцыя. Наколькі выгадна «бетанаваць» грошы ў Беларусі?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне7

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Галоўнае
Усе навіны →