Свет2525

Новы ўрад Польшчы значна скараціў колькасць віз іншаземцам

Польшча прыкметна скараціла выдачу віз у 2024 годзе. Зніжэнне складае ад 50 да 90 працэнтаў у залежнасці ад тыпу візы.

Сёлета па стане на 14 чэрвеня гэтага года Польшча выдала 98 211 працоўных віз, у асноўным беларусам (32 233), украінцам (47 257) і грузінам (3 659), піша reform.news са спасылкаю на Rzeczpospolita. 

Для параўнання, годам раней такіх віз было выдадзена 284 786: найбольш грамадзянам Беларусі — 114 598, Украіны — 107 354 і Турцыі — 8 257. 

Таксама была абмежавана выдача гуманітарных віз, якія ў 2020—2023 гадах у асноўным атрымлівалі беларусы. У мінулым годзе было выдадзена 4539 такіх віз, прычым не толькі беларусам, але і грамадзянам іншых краін. У гэтым годзе пакуль выдалі толькі 542 гуманітарныя візы. 

Новае кіраўніцтва МЗС з пачатку года спыніла выдачу віз у межах праграмы Poland.Business Harbour. 

Прэмʼер-міністр Польшчы Дональд Туск раскрытыкаваў міграцыйную палітыку мінулага ўрада. Прыцягненне ў Польшчу беларускіх і расійскіх айцішнікаў дапамагло стварыць «замежную агентуру», мяркуе ён.

Каментары25

  • Лол
    24.06.2024
    І хто там не хацеў правых у полькім урадзе ?
  • *
    24.06.2024
    Пры "жудасным" ПіС Польша сапраўды была і адкрытай і моцна развіваючайся краінай, з даволі зразумелай знешняй і ўнутранай палітыкай. А што будзе з гэтымі левакамі-камунякамі прыкладна ўжо зразумела.
  • Я
    24.06.2024
    Можа проста паток людзей стаў меньшым, бо хто хацеў - той ужо пераехаў.

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?1

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканца, які атрымаў палітычны прытулак у Беларусі, выдалілі са спісу вышуку ФБР1

Польшча дала грамадзянства беларусу, які 12 гадоў даказваў, што не ўяўляе сабой пагрозы5

«Гэта разумее нават Зянон Пазняк». БелТА выпусціла артыкул з кампліментамі старой апазіцыі67

У пяцідзесяціградусны мароз у вёсцы ў Сібіры знікла ацяпленне3

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся10

Следчыя Украіны падазраюць супрацоўнікаў МУС у забойстве беларуса Жызнеўскага, якое адбылося 11 гадоў таму4

Сабака любіў у зубах насіць тэлефон. Гэта прывяло да смерці гаспадыні і двух сабак1

З турмы ў ЗША выпусцілі 80-гадовага Леанарда Пелціера — ікону савецкай прапаганды9

Belpol атрымаў спісы членаў выбарчых камісій

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?1

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Галоўнае
Усе навіны →