Здароўе

Якія захворванні часцей пераносілі кляшчы ў Мінску

Статыстыку прывёў Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Спецыялісты нагадваюць, што рабіць у першыя 72 гадзіны пасля ўкусу.

За першыя пяць месяцаў 2024 года ва ўстановы аховы здароўя пасля ўкусу кляшчоў звярталася прыкладна столькі ж людзей, колькі і ў аналагічны перыяд мінулага года. Часцей кляшчы кусалі ў сельскай мясцовасці, на загарадных дачных участках і ў лясах, пішуць «Мінск-Навіны».

Іксодавыя кляшчы вільгацелюбівыя, насяляюць участкі з добра развітым раслінным покрывам. Аддаюць перавагу умерана зацененым тэрыторыям з густой травой і часцей сустракаюцца на лясных дарожках і сцежках, парослых па абочынах травой. Актыўныя з сакавіка па лістапад.

Яны пераносчыкі інфекцыйных захворванняў, часцей за ўсё хваробы Лайма, радзей — энцэфаліту. Як паказалі лабараторныя даследаванні іксодавых кляшчоў, праведзеныя ў Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі за пяць месяцаў, інфікаванасць кляшчоў узбуджальнікам хваробы Лайма склала 18,7%, анаплазмозам — 5,3%, эрліхіямі — 1,9%. Інфіцыраванасць вірусам клешчавога энцэфаліту не выяўлена.

Прафілактыка

У лесе трэба максімальна прыкрываць цела: апранаць светлую аднатонную вопратку (на ёй лепш відаць насякомых) з доўгімі рукавамі, манжэтамі і капюшонам, а штаны запраўляць у шкарпэткі, не забываць аб галаўным уборы.

На прыродзе рухацца лепш па шырокай дарозе, старацца не закранаць па абочынах траву і хмызнякі. Раяць таксама ўжываць рэпелентныя або акарыцыдна-рэпелентныя сродкі ад кляшчоў.

Акрамя таго, трэба аглядаць вопратку і скурныя пакровы на наяўнасць кляшчоў кожныя паўтары-дзве гадзіны знаходжання ў лесе і пасля вяртання. Праверыць трэба і хатніх гадаванцаў, а таксама грыбы, кветкі і ўсё, што было прывезена з лесу.

Дзеянні пры ўкусе

Перш за ўсё трэба выдаліць кляшча. Зрабіць гэта можна самастойна з дапамогай спецыяльных прылад (прадаюцца ў аптэках), ніцяной пятлі або вузкага пінцэта альбо звярнуўшыся да спецыялістаў установы аховы здароўя (інфекцыяніста, тэрапеўта, педыятра, хірурга). Важна апрацаваць рану спіртавым растворам, ёдам.

Далей для прафілактыкі развіцця захворвання неабходна прыняць прызначаныя лекарам прэпараты. Спецыялісты звярнулі ўвагу на тое, што максімальны эфект дасягаецца ў першыя 72 гадзіны з моманту, як прысмактаўся клешч.

Адзначана, што пры адсутнасці супрацьпаказанняў да прыёму антыбіётыкаў для дарослых прымяняецца скарочаная (аднадзённая) схема прафілактычнага лячэння бактэрыяльных клешчавых інфекцый, а для дзяцей малодшай 8 гадоў — стандартная.

Калі ёсць супрацьпаказанні да прыёму лекаў, прыйдзецца лабараторна даследаваць кляшча (з накіраваннем). У астатніх выпадках праверыць кляшча можна платна па жаданні.

Сімптомы, якія павінны насцярожыць

Клінічныя прыкметы захворвання — павышэнне тэмпературы цела, галаўныя болі, пачырваненне скуры, мігруючыя болі ў буйных суставах і інш. Пры іх з'яўленні на працягу месяца і больш (да паўгода) пасля ўкусу кляшча варта звярнуцца да доктара-інфекцыяніста (тэрапеўта, педыятра).

Кляшча на скуры часам можна не заўважыць. Таму ісці да доктара пры наяўнасці сімптомаў трэба і тым, хто не бачыў у сябе укусаў, але наведваў дачныя ўчасткі, лесапаркавыя зоны і лясныя масівы, выгульваў хатніх жывёл.

Каментары

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў3

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў

Усе навіны →
Усе навіны

Кантрактнік у Белгарадскай вобласці Расіі застрэліў трох таварышаў і ўцёк са зброяй

У Калінкавічах у 40 гадоў памёр прапаршчык патрульна-паставой службы 

Эдуарду Бабарыку дадалі паўтара года зняволення2

Байдэн назваў віцэ-прэзідэнта Харыс Трампам. Той рэзка адрэагаваў1

Мілінкевіч расказаў, што беларусы могуць даць Еўропе9

Разграмілі кватэру былога вядучага АНТ Івана Падрэза11

Сямейную пару расіян затрымалі ў Аўстраліі па падазрэнні ў шпіянажы

Шматдзетнай маці далі 6 гадоў калоніі па 6 артыкулах. Сын-падлетак з інваліднасцю чакае яе на волі8

Памёр беларускі саксафаніст Віталь Ямуцееў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў3

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў

Галоўнае
Усе навіны →