Грамадства33

Ва Уздзенскім раёне пачалася рэстаўрацыя ўнікальнага абʼекта — колішняга кальвінскага збору

У Кухцічах (цяпер пасёлак Первамайск Уздзенскага раёна) пачалі рэстаўраваць колішні кальвінскі збор, піша канал «Спадчына».

У Кухцічах (цяпер пасёлак Первамайск Уздзенскага раёна) пачалі рэстаўраваць колішні кальвінскі збор/ Фота: spadczyna / Telegram

Збор пабудаваны ў 1560—1570-я гады па фундацыі тагачаснага ўладальніка маёнтка Мацея Кавячынскага, паплечніка Сымона Буднага. 

Храм невялікі, але адрозніваецца незвычайнай формай, калі кальвінскі збор у Смаргоні васьмігранны ў плане, то збор у Кухцічах ажно дванаццацігранны. 

У XVIII ст. храм быў рэканструяваны, як сцвярджаецца, архітэктарам Карлам Спампані і набыў барочныя і класіцыстычныя рысы. Гэтак была дабудавана алтарная частка, дзве вежкі абапал уваходнай часткі і званіца. Храм служыў пахавальняй для ўладальнікаў маёнтка. 

Пасля 1939 года на базе маёнтка зʼявіўся саўгас «Кухцічы», а збор стаў эксплуатавацца як гаспадарчая будова. 

У апошнія гады комплекс і храм, які сёння размешчаны на тэрыторыі Уздзенскага дзяржаўнага каледжа, стаялі закінутыя і іх беспаспяхова спрабавалі прадаць. 

Храм на аўкцыёне выкупіла Евангелічная царква, якая плануе зноў зрабіць яго дзейным.

Каментары3

  • Acab
    23.06.2024
    Павага эвангелістам
  • Калматы Вожык
    23.06.2024
    Храм на аўкцыёне выкупіла Евангелічная царква, якая плануе зноў зрабіць яго дзейным.
    А чаму гэты будынак не аддалі за дарма вернікам, калі такія знайшліся?Не разумею гэтую краіну пад назовам Беларусь! Вось знайшлі ў Мікашэвічах граніт! Трэба, як мага найхутчэй яго здабыць і прадаць! Хоць куды! У Расею, ці раней ва Ўкраіну... Хоць у выглядзе жвіру, хоць у выглядзе  чаго-небудзь! Прадаць, прадаць! Ці ў Расеі няма сваіх скал? Ва Украіне няма скал? Чытаю неяк, нядаўна, што у Беларусі знайшлі радовішчы базальту! І ўжо чыноўнікі разважаюць куды б, нафіг, увесь гэты базальт сплавіць! Ды высякаюцца пушчы на продаж! Дзе маць вашую за нагу мы будзем партызаніць?Прадаецца ўсё! Палацы, замкі, касцёлы, сядзібы... А сама краіна ўжо даўно праданая -- за бясцэнак!
  • Местный узденский алкаш
    23.06.2024
    Там не только один объект. На территории ПТУ ещё как минимум 3 интересные постройки.

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Усе навіны →
Усе навіны

IT-прадпрымальнік Ігар Маханёк пра стартапы: Калі вы пішаце мне па-руску, то вы для мяне не свой72

Арына Сабаленка ўвайшла ў топ-5 спартсменак, якія ў 2024 годзе зарабілі найбольш грошай7

У Парыжы ўрачыста адкрылі адноўлены Нотр-Дам ФОТЫ7

У мінскім гіпермаркеце знайшлі тавар са шчодрай зніжкай у 1 капейку ФОТАФАКТ3

«Новы міністр культуры». Найлепшыя твіты тыдня9

У Расіі назвалі вуліцу ў гонар дэсанта, які праваліў сваю аперацыю8

«Мір дзякуючы сіле магчымы!» Зяленскі ў Парыжы сустрэўся з Трампам і Макронам11

«Гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца». Трамп пракаментаваў крах расійскай палітыкі ў Сірыі16

«Панікі няма. Ворагі хлусяць». Як асадаўская прапаганда рэагуе на перспектыву падзення ўласнага рэжыму ў Сірыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Галоўнае
Усе навіны →