Спорт1515

Літоўскі барэц выйграў бой на гульнях БРІКС, нават не ўдзельнічаючы ў спаборніцтвах. Цуды на расійскіх гульнях

На гульнях БРІКС у пятніцу прайшоў незвычайны бой у дысцыпліне «корэш» (барацьба на паясах) — на яго не прыйшоў ні адзін са спартсменаў. Але перамогу атрымаў літовец Андрус Мажэйка, піша «Агентство».

 Суддзя не дачакаўся барцоў, але перамогу прысудзіў літоўцу

Як паказана на сайце гульняў БРІКС, Мажэйка быў адзіным спартсменам з Літвы, выступаў ён у вагавой катэгорыі да 85 кг. Першы бой на стадыі 1/4 фіналу ён прайграў барцу з Казахстана Адылету Жанбыршы, паколькі не зʼявіўся на спаборніцтва, у выніку чаго вылецеў у суцяшальную сетку турніру. Зрэшты, на відэа бою Мажэйкі таксама няма. 

У суцяшальным паядынку літоўцу дастаўся румын Сцяпан Карасені, які таксама не зʼявіўся на спаборніцтвах. 

Суддзі прысудзілі перамогу Мажэйку, дзякуючы чаму ён выйшаў у фінал, дзе змагаўся за 3-5-е месцы. 

Тут літовец прайграў прадстаўніку Кыргызстана Анвару Муратбеку Уулу з лікам 0:5. «Агенцтву» не ўдалося знайсці відэа гэтага паядынку, каб зразумець, ці быў на ім Мажэйка. 

Андрус Мажэйка (Andrius Mažeika) — рэальны барэц з Літвы. Літоўскае выданне LRT спрабавала звязацца з ім, каб даведацца, ці ўдзельнічаў ён у гульнях БРІКС, аднак датэлефанавацца не змагло. 

У федэрацыі барацьбы Літвы выданню паведамілі, што ніхто не дэлегаваў спартсмена на спаборніцтвы ў Расію. Больш за тое, прэзідэнт Федэрацыі Гедрус Дамбраўскас заявіў, што апошні раз бачыў спартсмена больш за два гады таму і што той з пачатку 2021 года не займаецца спортам прафесійна. 

Трэнер спартоўца ў Літве Сяргей Касымаў таксама паведаміў LRT, што Мажэйка ўжо тры гады не трэніруецца праз траўму спіны і не мог паехаць у Расею. 

«Можа быць, яны фальсіфікуюць гэтыя пратаколы, каб паказаць, што ў іх удзельнічае больш краін. На 99,9% упэўнены, што ён туды не хадзіў, патэлефаную сам і даведаюся, ці быў ён там», — сказаў Касымаў. 

У гутарцы з «Агенцтвам» Касымаў сказаў, што пакуль не разабраўся ў сітуацыі. 

Гульні БРІКС праводзяцца ў Казані. Прапаганда падае іх як альтэрнатыву Алімпіядзе ў Парыжы, дзе расейскія спартоўцы выступяць у абмежаванай колькасці. 

Падчас адкрыцця гульняў БРІКС было заяўлена, што ў іх возьмуць удзел больш за 90 краін. Аднак на сайце гульняў у 22 з іх у графе ўдзельнікі не пазначаны ніхто.

Каментары15

  • Там змагар, тут змагар...
    23.06.2024
    Рэдакцыя: Дзякуй за заўвагу
  • Янка
    23.06.2024
    Правдоруб , так, надыйшоў час правесці першую межгалактычную спартакіяды. Пад эгідай Крамля, зразумела. Досвед арганізатараў ужо дазваляе праводзіць спаборніцтвы без фізычнага ўдзелу пераможцаў.
  • Жмудас
    23.06.2024
    [Рэд. выдалена]

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?2

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца18

У Прыпяцкім нацпарку запрашаюць на незвычайную экскурсію — паслухаць роў аленяў

У Беларусі з'явіўся праспект 17 верасня. У якім горадзе?1

Партугалія ў агні: краіну ахапілі лясныя пажары

Рэжым Лукашэнкі дапусціў свой удзел у другім мірным саміце па Украіне. Але пры адной умове16

Памёр карыкатурыст Алег Папоў 6

Сталі вядомыя імёны яшчэ 10 памілаваных палітвязняў1

Мяжу Латвіі з боку Беларусі перасек неапазнаны лятаючы аб'ект, былі паднятыя знішчальнікі НАТА 

БТ збіраецца запусціць яшчэ адзін канал — з прапагандай на англійскай мове5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?2

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?

Галоўнае
Усе навіны →