Расія за паўгода магла атрымаць ад КНДР 1,6 млн снарадаў для вайны супраць Украіны
Са жніўня 2023 года па студзень 2024-га Расія магла атрымаць ад КНДР 1,6 мільёна артылерыйскіх снарадаў для вайны супраць Украіны. Такімі звесткамі, атрыманымі ад ананімнай крыніцы ў расійскай лагістычнай кампаніі, падзяліліся з The Washington Post эксперты некамерцыйнай арганізацыі C4ADS. Яна займаецца пытаннямі глабальнай бяспекі, піша «Медуза».
Паводле даных C4ADS, з двух партовых гарадоў на расійскім Далёкім Усходзе ў 16 населеных пунктаў на мяжы з Украінай былі дастаўленыя 74 тысячы метрычных тон грузаў, што адпавядае вазе 1,6 мільёна артылерыйскіх снарадаў таго калібра, які выкарыстоўвае расійская армія. Гэтыя грузы адзначаліся як «боепрыпасы».
КНДР не пазначаецца як краіна паходжання грузаў, але адпраўленне з партовых гарадоў на Далёкім Усходзе супадае з часам заходу туды суднаў з Паўночнай Карэі.
На думку журналістаў, гэта сур'ёзны ўскосны доказ паставак боепрыпасаў з КНДР у Расію, пра якія неаднаразова казалі на Захадзе.
Паўднёвая Карэя можа пачаць прамыя пастаўкі зброі Украіне пасля заключэння Пуціным пагаднення з КНДР
«Кім — адзіны тоўсты чалавек, якога я там бачыў». Беларус расказаў, як ён пабываў у КНДР
«Расія ўжо адпраўляе першыя групы на марскія курорты КНДР». Пра што дамовіліся кіраўнікі КНДР і Расіі
«Таварыш Кім Чэн Ын не хаваў радасці». Праспекты Пхеньяна ўпрыгожылі партрэтамі Пуціна і расійскімі сцягамі
Каментары