Спорт33

Беларуска Вольга Мазуронак выйграла марафон у ЗША з найлепшым вынікам у кар'еры

Беларуская бягуха-марафонка Вольга Мазуронак, якая цяпер у ЗША, стала пераможцай Grandma's Marathon — штогадовага марафону, які праводзіцца ў горадзе Дулут (штат Мінесота).

Вольга Мазуронак пераможна завяршае дыстанцыю на чэмпіянаце Еўропы ў Берліне 2018 года. Фота: AP Photo/Martin Meissner

Мазуронак, якая ўвесь час лідзіравала, прабегла класічную марафонскую дыстанцыю 42 кіламетры 195 метраў за 2 гадзіны 23 хвіліны і 51 секунду.

Гэта найлепшы вынік у гісторыі марафонаў у Дулуце і асабісты рэкорд беларускі. Раней яна не бегала хутчэй за 2 гадзіны 23 хвіліны і 54 секунды, а папярэдні рэкорд быў пастаўлены ў ужо далёкім 2016 годзе ў Лондане.

Раней сёлета, 17 сакавіка, Мазуронак заняла другое месца на дыстанцыі 42 кіламетры 195 метраў у Лос-Анджэлесе.

Вользе Мазуронак 35 гадоў, яна была чэмпіёнкай Еўропы ў марафоне 2018 года, двойчы (у 2016 годзе ў Рыа-дэ-Жанэйра і ў 2021-м у Токіа) займала пятае месца на Алімпійскіх гульнях) і аднойчы — тое ж пятае месца на чэмпіянаце свету 2019 года ў катарскай Досе. 

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 годзе Вольга Мазуронак падпісала ліст свабодных спартсменаў супраць гвалту.

Каментары3

  • Супер
    22.06.2024
    Ольга, поздравляю! Удачи на ОИ!
  • WINшую!
    22.06.2024
    Прывітанне ўдзельнікам гульняў БРІКС)) А гэта сапраўды топ-вынік!
  • Янка
    23.06.2024
    За падобных беларускіх спартоўцаў хочацца заўзяць. А хатаскрайнікі кшталту Сабаленкі йдуць лесам.

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы16

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Камароўскі рынак ператварыўся ў сапраўднае мора ВІДЭА6

Сілавікі ў Брэсце затрымалі дырэктара кампаніі за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года

У Мінску з-за патопу закрылі станцыю метро «Парк Чалюскінцаў» ВІДЭА

«У Беларусі маю музыку рэкламавала КДБ, а ў Польшчы — паліцыя». Банцар пракаментаваў сваё затрыманне ў Варшаве9

Літва развярнула на мяжы больш за 20 машын з Беларусі — у тым ліку з грамадзянкай Літвы за рулём5

Мінск сёння пайшоў пад ваду ФОТЫ13

Амерыканец у 14 гадоў стаў самым маладым футбалістам у гісторыі Амерыканскай футбольнай лігі

«Рыхтуюцца да вайны, а генератары не ў стане купіць». Што расказваюць пра сітуацыю ў Мазыры мясцовыя жыхары3

Зямля ўвайшла ў метэорны паток Персеідаў. Дзе і калі пабачыць гэту незямную прыгажосць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы16

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →